Происшествия

Вынікі падведзены

У сярэдзіне лютага праходзілі прафілактычныя мерапрыемствы ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, накіраваныя на захаванне асабістай і маёмаснай бяспекі пасажыраў.
За пяць дзён прынялі ўдзел у суправаджэнні 30 цяг-нікоў, адпрацавалі 19 аб’ектаў чыгуначнага транспарту, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 38 грамадзян.
Калі ў адносінах да вас учынена злачынства, вы сталі яго сведкам або знайшлі падазроныя безгаспадарчыя рэчы, паведаміце бліжэйшаму нараду міліцыі ці патэлефануйце на нумар 3-42-04 або 102.
“БЯСПЕКА”
Спецыяльная аперацыя, накіраваная на прафілактыку невытворчага траўматызму і дарожна-транспартных здарэнняў на аб’ектах чыгункі, працягвалася да 23 лютага.
Летась у зоне аператыўнага абслугоўвання Лунінецкага АУС на транспарце зарэгістраваны 4 няшчасныя выпадкі, у якіх загінулі столькі ж грамадзян. Большасць з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Віталь РЫЛАЧ,
намеснік начальніка Лунінецкага АУС на транспарце.
ВЫБІРАЕМ ПРАФЕСІЮ ПРАВААХОЎНІКА
Лунінецкі РАУС працягвае адбор кандыдатаў для паступлення на вучобу ў Акадэмію МУС і Магілёўскі вышэйшы каледж.
На факультэтах вядзецца падрыхтоўка па спецыялізацыях “Аператыўна-вышуковая дзейнасць”, “Адмі-ністрацыйна-прававая дзейнасць”, “Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі”.
Абітурыенты здаюць ЦТ па беларускай (рускай) мо-ве, матэматыцы, грамада-знаўству. Тэрмін навучання 4 гады.
Дакументы неабходна прадаставіць да 15 краса-віка 2014 года ў аддзел кадраў РАУС для фарміравання асабістай справы.
За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на адрас: г. Лунінец, вул. Чырвонаармейская, 4, каб. №22, 27 або па тэл.: 2-10-93, 2-21-83, маб.: 715-55-05, 358-80-34 (велком), 790-34-68 (МТС).

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть