Вынікі станоўчыя і не толькі
Происшествия

Вынікі станоўчыя і не толькі

пожарная безопасность

Праведзены праверкі выканання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі.

З доляй халатнасці ставяцца да бяспекі ў прыватным гандлёва-будаўнічым унітарным прадпрыемстве «ТВКс», што паслужыла падставай прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці дырэктара. Дапускаецца курэнне на аб’екце па-за спецыяльна адведзеных месцаў. Адміністрацыйнае памяшканне і транспартныя сродкі не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння. Не заўсёды праводзіцца супрацьпажарны інструктаж.

Пры аглядзе прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «АрцемЛес» устаноўлена, што тэрыторыя не ачышчана ад смецця і адходаў. Інструкцыі аб пажарнай бяспецы на аб’екце не прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі. Вогнетушыцелі эксплуатуюцца без наяўнасці патрубкаў. Дырэктар прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Правераны таксама некаторыя аб’екты культуры і адукацыі. Выяўленыя недахопы выпраўляюцца.
Разам з тым, засталіся задаволенымі пасля наведвання прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ТанаТрансАўта», індывідуальнага прадпрымальніка Калянковіча М.С., а таксама фермерскай гаспадаркі «Рудзянцова».

Юлія МАКОЎСКАЯ, інжынер РАНС.
Сяргей НЕЎДАХ, Міхаіл НІКАЛАЕВІЧ, інспектары РАНС

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть