Выпускніца трапіла пад цягнік
Происшествия

Выпускніца трапіла пад цягнік

ждТрагедыя адбылася, калі 17-гадовая дзяўчына пераходзіла абсталяваны чыгуначны пераезд у Пінску.

Меламанка, грэбуючы ўсімі правіламі бяспекі, слухала музыку ў навушніках, і не заўважыла блізка ідучы поезд. Вопытны машыніст пачаў падаваць сігналы павышанай гучнасці. Не бачачы ніякай рэакцыі, прымяніў экстраннае тармажэнне. Пазбегнуць сутыкнення, на жаль, не удалося. Дзяўчыну адкінула ў бок, яна страціла прытомнасць. У выніку пацярпеўшую з моцныім ударам шпіталізавалі. Што і казаць — пашанцавала, а магло б здарыцца непапраўнае!

Гэта другі выпадак траўміравання поездам непаўналетняга на ўчастку Брэсцкага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце. Нагадаем, што ў красавіку першакурснік Брэсцкага чыгуначнага каледжа трапіў пад цягнік. 16-гадовага падлетка з цяжкімі пакалечаннямі даставілі ў бальніцу.

Звяртаем увагу, што любому чалавеку, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад чыгуначнага палатна, гучна слухаць музыку ў навушніках — небяспечна для жыцця! Гаварыце пра гэта сваім дзецям, а лепш — прымушайце абмяжоўваць выкарыстанне навушнікаў у горадзе!

Аляксандра ЗАХАРАВА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть