Происшествия

ХТО ХОЧА СТАЦЬ У РАДЫ ПРАВААХОЎНІКАЎ?

Адзінаццаць маладых супрацоўнікаў прыбылі на службу ў раённы аддзел унутраных спраў, у тым ліку двое – закончыўшы адпаведна Акадэмію МУС і Магілёўскі каледж, дзевяць – прайшоўшы першапачатковую падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС. 
Абавязкам службы ў органах унутраных спраў з’яўляецца абарона жыцця, здароўя, свабод, законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў. РАУС камплектуецца грамадзянамі, якія па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стану здароўя, адукацыйнаму ўзроўню здольны выконваць гэтыя задачы. 
На пасады афіцэрскага складу могуць прымацца асобы, якія маюць любую вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную (юрыдычную) адукацыю, у тым ліку і тыя, што не прайшлі тэрміновую службу, а таксама грамадяне, якія маюць любую сярэднюю спецыяльную адукацыю і завочна навучаюцца ў ВНУ па адпаведнай спецыяльнасці. Афіцэры запасу прымаюцца на службу ў органы ўнутраных спраў без праходжання першапачатковай падрыхтоўкі ва ўстановах адукацыі МУС.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па адрасе: г. Лунінец, вул. Чырвонаармейская, 4, каб. №22, ці па тэлефонах: 2-10-93 і 2-21-83.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть