Як абараніцца ад сямейнага скандаліста?
Происшествия

Як абараніцца ад сямейнага скандаліста?

домашнее насилиеДамашняе насілле, на жаль, застаецца актуальной праблемай, якая існуе ва ўсіх без выключэння краінах свету. Сямейна-бытавыя адносіны часцей за ўсё схаваны ад чужых вачэй. Толькі тады, калі пастаянныя скандалы выліваюцца ў трагедыю, яны становяцца здабыткам галоснасці і заканчваюцца пакараннем. Нярэдка ж сямейныя дэбашыры ўхіляюцца ад адказнасці. Ці можна знайсці ўправу на такіх скандалістаў? Аб гэтым вядзем размову з памочнікам пракурора Веранікай ЧАРНАВОКАЙ:

—    Часцей за ўсё сямейныя “разборкі” ўзнікаюць на глебе п’янства, паколькі ўжыванне спіртных напіткаў, а тым больш сістэматычнае, спрыяе паслабленню або страце самакантролю, праявам жорсткасці, грубасці і агрэсіўнасці. У апошні час знізілася колькасць прычынення цяжкіх цялесных пакалечанняў, крадзяжоў, рабаванняў. У бягучым годзе ў параўнанні з папярэднім на 46 працэнтаў скарацілася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, на 25 працэнтаў — асобамі, якія маюць судзімасць.

—    У нашай краіне дзейнічае эфектыўная сістэма прафілактычных мер, накіраваных на супрацьдзеянне дамашняму насіллю. А з прыняццем новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў’’ установлена ахоўнае прадпісанне. Як і ў адносінах каго яно дзейнічае?

—    Гэта інавацыя для беларускага заканадаўства. Ахоўнае прадпісанне ўяўляе сабой устанаўленне грамадзяніну, які ўчыніў насілле ў сям’і, абмежаванняў на здзяйсненне вызначаных дзеянняў. Яму забараняецца прадпрымаць спробы высвятляць месца знаходжання пацярпелага і наведваць яго; мець зносіны з ім, у тым ліку па тэлефоне і з выкарыстаннем інтэрнэта.

—    Да чаго абавязвае сямейнага дэбашыра ахоўнае прадпісанне, і якія дзеянніяно абмяжоўвае?

—    Ахоўнае прадпісанне абавязвае грамадзяніна, які ўчыніў насілле ў сям’і, часова пакінуць іх агульнае жылое памяшканне і забараняе распараджацца агульнай сумеснай уласнасцю на тэрмін ад 3 да 30 сутак. Пры адсутнасці пісьмовай згоды пацярпелага, калі гэты грамадзянін знаходзіцца ў залежным становішчы або па іншых прычынах не здольны самастойна абараніць свае правы і законныя інтарэсы, названыя абавязкі і забарона прымяняюцца са згоды пракурора.

—    Кім і ў дачыненні да каго выносіцца ахоўнае прадпісанне?

—    Кіраўніком органа ўнутраных спраў, у нас — начальнікам РАУС. Робіцца гэта ў адносінах да грамадзян, якія наўмысна нанеслі лёгкія цялесныя пакалечанні ці ўчынілі іншыя гвалтоўныя дзеянні, абразу або дробнае хуліганства ў сваёй сям’і або былі вызвалены на законных падставах ад крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць асобы пасля вынесенага афіцыйнага папярэджання.

—    Калі ж дома заставацца становіцца страшна, а родныя пражываюць далёка. Як быць?

—    Для гэтага існуюць “крызісныя пакоі”. Яны прызначаны як для ахвяр насілля, так і для часовага знаходжання грамадзян, у адносінах якіх прынята ахоўнае прадпісанне. У Лунінцы такі знаходзіцца пры аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН па вуліцы Чыгуначная, 10а.

Гутарыла Алена ДАНІЛОВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть