Происшествия

ЯК ПРЫВАБІЦЬ ЗАМЕЖНЫХ ТУРЫСТАЎ?

У Брэсце прайшло пасяджэнне калегіі КДК, на якім прааналізаваны стан турыстычнай галіны вобласці, а таксама абмеркаваны перспектывы яе развіцця. Адначасова самая пільная ўвага была звернута на выкарыстанне сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады, іншых праграм у сферы турызму на тэрыторыі рэгіёна.
У пасяджэнні, акрамя членаў калегіі, прадстаўнікоў Камітэта Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і старшыняў КДК абласцей, бралі ўдзел высокапастаўленыя чыноўнікі з Міністэрства спорту і турызму, Дзяржкаммаёмасці, Белстата і шэрагу іншых міністэрстваў і ведамстваў, якія маюць дачыненне да развіцця турыстычнай га-ліны.
Аналіз выканання вышэйназванай Дзяржпраграмы паказаў, што некаторыя яе мэты на Брэстчыне не могуць быць дасягнуты. У параўнанні з 2010 годам колькасць арганізаваных замежных турыстаў, якія летась наведалі рэгіён, вырасла ўсяго на 2,3 працэнта, у той час як да 2015 года іх колькасць павінна павялічыцца ў 1,6 раза. Стан уязнога турызму ў вобласці не адпавядае яго патэнцыялу. Забыты водны турызм, слаба прапагандуецца гісторыка-культурная спадчына. Існуе шэраг праблем у прыдарожным сервісе. На ўнутраным рынку краіны катастрафічна не хапае беларускіх сувеніраў. На гэтыя і іншыя праблемы была звернута ўвага ў ходзе прынцыповай размовы.
Па выніках пасяджэння прыняты рашэнні і ўнесены прапановы, накіраваныя на ўдасканальванне заканадаўства ў сферы аграэкатурызму, спрашчэнне выдачы віз замежным турыстам, узмацненне кантролю за дзейнасцю арганізацый, якія працуюць з замежнымі аўтаперавозчыкамі, абнаўленне воднага транспарту і судабудаўнічай індустрыі, стварэнне пунктаў пракату турыстычнай амуніцыі для адпачынку на вадзе.
Зацікаўленым ведамствам прапанавана правесці інвентарызацыю стану аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і прыняць вычарпальныя меры па іх зберажэнню. Вырашана таксама перагледзець генеральную схему развіцця прыдарожнага сервісу на рэспубліканскіх аўтамагістралях, вывучыць магчымасці разліку з замежнымі турыстамі ў валюце на ўсіх яго аб’ектах. Самая пільная ўвага будзе звернута на пашырэнне асартыменту і паляпшэнне якасці прадукцыі пунктаў грамадскага харчавання, стварэнне сістэмы па рэалізацыі айчыннай сувенірнай прадукцыі, удасканаленне методыкі ацэнкі турызму з улікам сусветнага вопыту.
Віктар ВАСІЛЕЎСКІ, галоўны спецыяліст КДК вобласці.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть