З дапамогай кухоннага нажа
Происшествия

З дапамогай кухоннага нажа

Прокуратура

З дапамогай кухоннага нажа спрабавала вырашыць сямейны канфлікт з сужыцелем адна з жыхарак Лунінеччыны. Ухапіушыся за вострае лязо, жанчына без усялякіх сумненняу накіравала яго у чалавека, з кім дзяліла дах над галавой апошнія 5 год.

Рэзкі ў прамым і пераносным значэннях аргумент паставіў кропку ў спрэчцы мужа і жонкі, — расказвае пракурор раёна Аляксандр Карлюк. — Вядома, настолькі трагічных наступстваў не было б, калі абодва любілі 6 адзін аднаго, а не гарэлку. Алкаголь у гэтай сітуацыі выступіў запалкай, ад якой успыхнула вогнішча высвятлення адносін.

Сапраўды, ранак таго студзеньскага дня выдаўся адносна спакойным для сям’і. I, напэўна, радасным ад таго, што сняданак падмацавала жаданая порцыя «чарніла”. Нетаропкую гутарку пра звычайныя справы ды прагляд тэлевізара спыніў прыход госця. Клапатлівая матуля пачаставала сына, які неўзабаве пакінуў дом. А сужыцель прыгадаў народную прымаўку наконт перапынку «паміж першай і другой”. Пасля абеду ён зноў накіраваўся ў магазін за дабаўкай. Прыхільнікі моцных напіткаў нават самі не заўважылі, як «падагрэтыя” віном пачалі спрачацца. Яны ўжо не задумваліся над сваімі словамі, прыгадвалі старыя крыўды, стараліся балюча абразіць і зняважыць адзін аднаго. Скандал меў усе шанцы ператварыцца ў рукапрыкладства, тым больш, што мужчына ўжо схапіў сужыцельку за вопратку. Але яго далейшыя дзеянні ў момант спыніў нож, які жанчына машынальна ўзяла са стала.

— Раненне ў вобласць пляча, на шчасце, аказалася нязначным, — працягнуў Аляксандр Паўлавіч. — Яно пацягнула за сабой кароткачасовае расстройства здароўя. Лунінчанін прайшоў лячэнне ў бальніцы, а ў адносінах да вяскоўкі ўзбудзілі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цялесных пакалечанняў. Дзяржаўнае абвінавачванне на выязным пасяджэнні суда пад старшынствам суддзі Аксаны Зоткінай падтрымліваў асабіста. Паколькі злачынства мела абцяжваючыя віну абставіны — учынена ў стане алкагольнага ап’янення, то суд назначыў пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на два месяцы і абавязаў прайсці прымусовае лячэнне ад алкагалізму.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть