Происшествия

З тапаром на міліцыянераў

Жыхарка Луніна ў адзін з вечароў паведаміла аб тым, што яе збівае мужчына. Супрацоўнікі РАУС адразу выехалі па названым адрасе.
У двары дома іх сустрэў 30-гадовы “гаспадар” з тапаром у руках. Безумоўна, знаходзіўся ён у стане алкагольнага ап’янення. Давялося яго даставіць у ізалятар часовага ўтрымання.

НАСТРАЛЯЛІ НА МІЛЬЁН
Вялікі кошт паляўнічых пуцёвак, экстрым ці слабы зрок сталі прычынай незразумелых паводзін на дарозе Лунін-Багданаўка.
Выстраламі з паляўнічага ружжа пашкоджаны чатыры дарожныя знакі. ДРБУ-101 нанесены ўрон на суму больш як 1 мільён рублёў.

ЗАТРЫМАННЕ НЕ ДАПАМАГЛО
Відаць, алкагольнае ап’яненне моцна «ўдарыла ў галаву» жыхару Любані і пінчаніну.
Нават знаходзячыся ў пакоі для затрыманых РАУС, яны нешта не падзялілі. У выніку наш зямляк атрымаў удар у твар.
Падобнае адбывалася і ў рэстаране “Юна”. Праўда, першы ўдар тут стаў “разміначным”, літаральна праз дзесяць хвілін крыўдзіцель зноў падышоў да сваёй ахвяры і “распусціў” кулакі.

УСЁ, ШТО ДРЭННА ЛЯЖЫЦЬ…
Многія жывуць з думкай, што ва ўсіх крадзяжах вінаваты “іншаземцы” і цыгане.
На днях у адной з кватэр у райцэнтры прапалі мабільнікі – у грамадзянак Беларусі і Азербайджана. “Прыклаўся” да чужога дабра лунін-чанін.
У жыхара Сінкевіч з гаража вынеслі 20 літраў бензіна АІ-92, 30 літраў дызельнага паліва і 3 пластыкавыя каністры. А ў лунінчанкі з кватэры – тэлевізар “Гарызонт”.
Жыхар Мікашэвіч паўторна спрабаваў выкрасці сумачку ў медсястры выязной брыгады. На гэты раз у яго зноў нічога не атрымалася, поколькі яго заўважыў супрацоўнік бальніцы.

Показать больше

Похожие статьи

4 комментария Комментариев

  1. Эх, “сярожа”! Вучыце мову і не спрачайцеся.
    (ТОПОР муж. сякера, -ры жен.; тапор, -пара муж.
    ◊ хоть топор вешай хоць тапор вешай // Руска-беларускі слоўнік (Крапіва). Гэты слоўнік найбольш распаўсюджаны. Спадзяюся, іншыя спасылкі не спатрэбяцца.

  2. такога “тапорнага”, як у вас, у мяне няма.

  3. Вы б, “сярожа”, перш чым каментаваць, самі ў слоўнік зазірнулі б.

  4. мову беларускую вучыце, “тапары”!

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть