Происшествия

З-за чаго засумавалі, зарыпелі ў дварах арэлі?

качелиУ маі-чэрвені гэтага года праведзена праверка выканання жыллёва-камунальнай гаспадаркай раёна заканадаўства аб утрыманні прыдамавых тэрыторый, спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак у дварах шматкватэрных жылых дамоў.
Выпадкі дзіцячага траўматызму на дваровых пляцоўках, якія іншы раз з’яўляюцца небяспечнымі для жыцця, на жаль, маюць месца.
Згодна з Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі, на тэрыторыі каля жылых дамоў павінны быць абсталяваны дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, а таксама пляцоўкі для гаспадарчай дзейнасці, устаноўлены лаўкі для адпачынку. У абавязак жыллёва-эксплуатацыйных арганізацый уваходзіць выкананне наступных патрабаванняў – утрымліваць у належным тэхнічным і санітарным стане гаспадарчыя (для ўстаноўкі кантэйнераў для смецця, сушкі бялізны, чысткі дываноў), спартыўныя, гульнявыя пляцоўкі і ўстаноўленыя на іх прыстасаванні. Аднак пры правядзенні праверкі ў г. Мікашэвічы ўстаноўлена, што ўсе дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, а таксама канструкцыі і збудаванні на іх знахо-дзяцца ў неналежным тэх-нічным стане. Большая частка элементаў канструкцый дрэнна замацавана, што стварае пагрозу жыццю і здароўю дзяцей і з’яўляецца недапушчальным.
На дзіцячых пляцоўках раскіданы зламаныя элементы гульнявых збудаванняў. Пясочніцы не пафарбаваны, дзе-нідзе на іх драўляных агароджах выступаюць цвікі. Падвесныя арэлі не маюць належнага замацавання і сядзенняў, таму іх не магчыма выкарыстоўваць у адпаведнасці з прызначэннем. Некаторыя гульнявыя пляцоўкі наогул не абсталяваны або размешчаны побач з праезнай часткай, што з’яўляецца вельмі небяспечным.
Згодна з дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь, які прад’яўляецца да абсталявання дзіцячых гульнявых пляцовак, не дапускаецца выступанне цвікоў, вострых частак, а ўдарныя нагрузкі ў арэлях-балансірах павінны быць амартызаваны, элементы падмурка – знаходзіцца на глыбіні не менш за 40 сантыметраў ад гульнявой паверхні. Усе металічныя і драўляныя дэталі абсталявання павінны мець ахоўна-дэкаратыўнае лакафарбавае пакрыццё. На жаль, не ўсюды гэтыя патрабаванні выконваюцца. Парушэнні выяўлены ў дварах дамоў па вуліцах Чырвоная, Фрунзе, Лісовіча ў Лунінцы.
Прычынамі названых парушэнняў з’яўляюцца не толькі невыкананне абавязкаў па сістэматычнаму правядзенню тэхнічных аглядаў прыдамавых тэрыторый і абсталявання дзіцячых гульнявых пляцовак, своечасовасці прафілактычнага рамонту або вываду з эксплуатацыі і дэмантажу канструкцый, якія ствараюць рызыку траўміравання, але і адсутнасць у свядомасці грамадзян цвёрдых установак на захаванасць і беражлівае выкарыстанне абсталявання, прызначанага для адпачынку, заняткаў спортам, гульняў дзяцей.
Па фактах выяўленых парушэнняў пракурорам раёна ўнесены прадстаўленні ў адрас кіраўніцтва КУШВП ЖКГ «Лунінецкая ЖКГ» і «Мікашэвіцкая ЖКГ».
Вераніка ПАЛЯЙЧУК, памочнік пракурора раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть