Происшествия

“За бездакорную службу”

уголовный розыскАфіцэрскі сход, прысвечаны 95-годдзю ўтварэння крымінальнага вышуку, адбыўся ў актавай зале раённага аддзела ўнутраных спраў.

Адкрываючы мерапрыемства, начальнік РАУС Уладзімір Рыбак падкрэсліў, што служба ў падраздзяленні крымінальнага вышуку патрабуе не толькі мужнасці, вытрымкі, пастаяннага ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства, але і асаблівых рысаў характару: умення знайсці падыход да людзей, аналізаваць вялікія  аб’ёмы рознабаковай інфармацыі. Ён павіншаваў калектыў з юбілейнай датай, пажадаў поспехаў у службовай дзейнасці, а таксама сямейнага цяпла і дабрабыту. Да слоў Уладзіміра Уладзіміравіча далучыўся і намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, які ўручыў Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты райвыканкама і райсавета лепшым работнікам вышуку. Сярод іх – старшы оперупаўнаважаны Віталь Емельяновіч, оперупаўнаважаныя Сяргей Дашкевіч, Генадзь Рудой і Дзмітрый Кавалец.

Асаблівую падзяку заслужылі ветэраны крымінальнага вышуку. Яны разам з дзеючымі супрацоўнікамі таксама атрымалі віншаванні і памятныя падарункі з сімволікай крымінальнага вышуку. Старшыня ветэранскай арганізацыі Мікалай Мігель яшчэ раз нагадаў вядомы выраз, што былых операў не бывае. У памяць пра тых, хто загінуў, выконваючы службовы абавязак, былі ўскладзены кветкі да мемарыяльных дошак.

Цёплыя словы ў гэты дзень гучалі ў адрас супрацоўнікаў важнейшага падраздзялення РАУС з вуснаў начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Юрыя Мартынкоўскага і начальніка крымінальнай міліцыі Пятра Даніловіча. Пётр Іванавіч уручыў пагоны капітана міліцыі Уладзіміру Кезю. У гэты ж дзень “новаспечаны” капітан разам з Вадзімам Канапацкім прымалі ўзнагароды ў абласным упраўленні ўнутраных спраў. У першага паявіўся нагрудны знак «За бездакорную службу» 2-ой ступені, а ў другога – Ганаровая грамата абласнога Савета дэпутатаў.

Са святочным загадам пазнаёміў в.а. намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Аляксандр Якавец. Ён жа па сумяшчальніцтву ў юбілейны дзень быў вядучым святочнай праграмы, якую ўпрыгожылі музычныя віншаванні ад Алега Жумашава.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть