За хуткасць плацім больш
Происшествия

За хуткасць плацім больш

З 26 красавіка гэтага года ўступілі ў сілу некаторыя змяненні, якія ўнесены ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2017 г. № 21 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым расказвае начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС Анатоль МОЛЧАН:

– Перш-наперш, яны датычаць павелічэння да 1 базавай велічыні (раней – 0,5) дадатковай платы за выдачу і абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або віда на жыхарства замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства за 15 дзён з дня падачы заявы, у так званым паскораным парадку. Такім чынам, звярнуўшамуся грамадзяніну давядзецца заплаціць 1 базавую велічыню за выдачу ці абмен дакумента і яшчэ столькі ж за хуткасць.

У падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі, размешчаных у Мінску і абласных цэнтрах, гэта можна зрабіць нават за 7 дзён пры дадатковай аплаце ў памеры дзвюх базавых велічынь.

Таксама з 26 красавіка ва ўсіх падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі ўводзіцца тэрміновы парадак –1 дзень з дня падачы заявы – для выдачы віз замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства і запрашэнняў у Рэспубліку Беларусь. У гэтых выпадках памер дадатковай платы складзе 3 базавыя велічыні.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть