Происшествия

“ЗАДАЧА ЗАСТАЕЦЦА РАНЕЙШАЙ – ЗАХАВАННЕ ЗАКОННАСЦІ І ПРАВАПАРАДКУ НА ТЭРЫТОРЫІ РАЁНА”

В.а. пракурора раёна Андрэй Лукашэвіч:

«ЗАДАЧА ЗАСТАЕЦЦА РАНЕЙШАЙ – ЗАХАВАННЕ ЗАКОННАСЦІ І ПРАВАПАРАДКУ НА ТЭРЫТОРЫІ РАЁНА”

Год назад была створана новая праваахоўная структура – Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Адначасова сфарміраваны адпаведныя падраздзяленні ў раённых цэнтрах, у тым ліку і на Лунінеччыне. Ці змяніўся ў сувязі з гэтым змест работы галоўнага нагляднага органа – пракуратуры? З гэтага пытання пачалася размова з в.а. пракурора раёна Андрэем ЛУКАШЭВІЧАМ.
– Галоўная задача пракуратуры была і застаецца ранейшай – захаванне законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна. І яна абсалютна не памянялася з пачаткам работы аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, з якім у нас склаліся нармальныя дзелавыя адносіны. Сёння можна абгрунтавана заявіць, што якасць расследавання спраў палепшылася. Больш адказна да сваіх абавязкаў пачалі ставіцца самі следчыя, якія рэальна перажываюць за канчатковы вынік. Дарэчы, менавіта на гэта накіраваны і намаганні пракурорскіх работнікаў. Па нашай ініцыятыве на судовыя пасяджэнні пачалі запрашаць следчых. Вядома ж, не тых, што вялі справу, а тых, што не мелі да гэтага дачынення, але жадаюць павысіць свае юрыдычныя веды, а іншы раз – павучыцца на памылках калег. Такія памылкі заўважаем і мы. Невыпадкова двойчы на працягу года пракуратурай уносілі-ся прадстаўленні аб ухіленні парушэнняў заканадаўства супрацоўнікамі камітэта. Магчыма, лічба гэтая пакуль не ўражвае, але ж пастараліся ўлічыць пэўныя складанасці перыяду станаўлення. Цяпер кантроль будзе яшчэ больш прынцыповым.
– Андрэй Аляксандравіч, вы адзначылі, што за апошні год прыкметна павысілася якасць расследавання спраў. У чым гэта адлюстравалася?
– Перш за ўсё, у раскрывальнасці. Па выніках мінулага года яна склала 71,6 працэнта, што вышэй за сярэднеабласны паказчык. Прычым сама колькасць зарэгістраваных злачынстваў зменшылася прыкладна на 16 працэнтаў. Варта адзначыць, што  дастаткова рэдкімі былі і выпадкі вяртання спраў на даследаванне, што таксама пацвярджае кваліфікаваны падыход да іх расследавання.
– Аднак у структуры злачыннасці па-ранейшаму дамініруючае месца займаюць крадзяжы. А іх раскрывальнасць якраз пакідае жадаць лепшага, бо складае ўсяго 54,4 працэнта. Чым можна гэта растлумачыць і што прапануе пракуратура для таго, каб «пераламіць” сітуацыю ў бок яе паляпшэння?
– Рост пазначанай катэгорыі злачынстваў напрамую звязаны з работай, што праводзіцца супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў па прафілактыцы крадзяжоў, у тым ліку і ў адносінах да раней судзімых асоб. Павінен сказаць, што ў раёне пакуль захоў-ваецца тэндэнцыя росту злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць незнятую і непагашаную судзі-масць. Але ж варта ўлічыць, што падобныя правапарушэнні, нягле-дзячы на іх быццам бы нетрагічныя наступствы, расследаваць дастаткова складана. У большасці выпадкаў на крадзеж злодзеі ідуць спантанна і, як правіла, у стане алкагольнага ап’янення. Шэраг кра-дзяжоў учынены, дзякуючы элементарнай абыякавасці гаспадароў і спадзяванні іх на «авось”. Але самае крыўднае не гэта, а тое, што многіх з падобных злачынстваў магло б проста не быць, калі б супрацоўнікі РАУС не выпускалі з поля зроку тых, хто павінен знаходзіцца пад іх няспынным кантролем – людзей, якія ўжо аднойчы заявілі пра сваю схільнасць да злачынстваў падобнага роду. Пракуратура са свайго боку спрабуе далучыць да справы работнікаў сельвыканкамаў. Хто, як не ўлада на месцах, ведае падрабязнасці пра лад жыцця асобных  сваіх землякоў? Хто, як не асобы на пасадах, павінны быць зацікаўлены ў хутчэйшай адаптацыі такіх людзей  да нармальнага жыцця і, перш за ўсё, у іх працаўладкаванні? Статыстыка сведчыць, што рэцыдыўныя злачынствы найчасцей учыняюцца тымі, хто не працуе. Вось і зазіраюць яны ў спробе пажывіцца  на суседскія падворкі, абіраюць хлявы, абкрадваюць дамы, цягнуць грамадскую маёмасць. Або ўзяць іншы бок справы. Не сумняваюся, што ў сельвыканкамах ведаюць пра  аднавяскоўцаў, якія злоўжываюць спіртным, спускаючы на яго пенсіі і дапамогі. У той жа час выпадкі ініцыіравання абмежавання такіх «ціхіх” п’яніц у дзеяздольнасці адзінкавыя.
– Дазвольце з вамі не згадзіцца. Хіба рэдкія выпадкі, калі тым жа абавязаным асобам гарантавана прадастаўляюць месца работы, а яны сістэматычна яе прагульваюць, проста не жадаючы працаваць?
– Нярэдкія. І да такіх апошнім часам прымяняюцца дастаткова строгія меры пакарання. Ды і ўвогуле выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 24.11.2006 №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” пастаянна знаходзіцца пад увагай работні-каў пракуратуры. Летась вынікам праведзеных праверак сталі 2 прадстаўленні, 2 афіцыйныя папярэджанні, а некаторыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Не выпускалі з поля зроку і выхаваўча-прафілактычную работу з нядобранадзейнымі сем’ямі. Толькі за лістапад мінулага года пракуратурай вынесены 2 прадстаўленні аб парушэннях, 4 асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, яшчэ 2 – пакараны матэрыяльна. Дарэчы, сёння ў раёне статус сацыяльна небяспечных маюць 42 сям’і. Тут выхоўваюцца 88 дзяцей.
 – Не сакрэт, што менавіта нядобранадзейныя сем’і нярэдка даюць раёну непаўналетніх парушальнікаў.
– Не стаў бы так катэгарычна гаварыць, бо ёсць выпадкі, калі дзеці з упаўне прыстойных сем’яў ідуць на правапарушэнні. Проста пасля школы вырваліся з-пад бацькоўскай апекі, ці татам і мамам няма калі за работай і праблемамі прасачыць, дзе і як бавіць час іх дзіця. Разам з тым, статыстыка – рэч упартая. А яна сведчыць, што за мінулы год колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, у нашым раёне павялічылася. Назіраецца рэцыдыў. Нярэдка «на справу” непаўналетнія ідуць групай – такіх злачынстваў зарэгістравана ўтрая больш, чым у папярэднім годзе. І гэта не можа не трывожыць. Як вельмі трывожыць і тое, што падлеткі пачалі фігурыраваць у справах, звязаных з наркотыкамі. Значыць, недзе недапрацоўваем, штосьці ўпускаем. Прычым, не нехта адзін, а ўсе мы разам – бацькі, школа, міліцыя, гарсельвыканкамы…
Заўсёды стараемся трымаць у полі зроку і строгае захаванне заканадаўства аб забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя вучняў у час адукацыйнага працэсу. Летась да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 3 кіраўнікі ўстаноў адукацыі. Накіраваны прадпісанні дырэктарам Лунінецкай і Мікашэвіцкай жыллёва-камунальных гаспадарак, сельскагаспадарчага каледжа аб тэрміновым ухіленні выяўленых недахопаў.
– Андрэй Аляксандравіч, ці часта людзі звяртаюцца ў пракуратуру за дапамогай і з якімі праблемамі?
– Летась у пракуратуру паступіла ад жыхароў 258 зваротаў – на 69 менш, чым у 2011 годзе. Прыкладна трэцюю частку ад агульнай колькасці накіравалі ў іншыя ведамствы – міліцыю, раённы ад-дзел Следчага камітэта, райвыканкам і іншыя. Датычылі звароты проціпраўных дзеянняў тых ці іншых асоб (у тым ліку і супрацоўнікаў РАУС), пытанняў зямельнага заканадаўства, занятасці, дзейнасці жыллёвых і гаражных кааператываў і г.д. Усе звароты вывучаны і па ўсіх прыняты рашэнні. Паступала ў пракуратуру і скарга з Адмі-ністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яна разглядалася і раней, у чарговы раз падстаў для яе задавальнення не было знойдзена. Як станоўчы можна адзначыць той факт, што на працягу года паўторных скаргаў у пракуратуру не было. Разам з тым, насцярожвае, што дагэтуль яшчэ распаўсюджаны выпадкі парушэння законных правоў і інтарэсаў грамадзян – такіх прыкладна 50 працэнтаў ад агульнай колькасці. Многія з іх маглі быць вырашаны адразу ж, без правалочкі, кіраўнікамі арганізацый. Узяць хоць бы выпадкі пратэрміноўкі выплат пры звальненні. Чалавек звольніўся з прыватнага прадпрыемства «ТВКс” у канцы ліпеня мінулага года. Аднак належачыя 4 347 740 рублёў атрымаў толькі пасля таго, як звярнуўся ў пракуратуру. Дырэктар прыватнага прадпрыемства афі-цыйна папярэджаны пракурорам аб недапушчальнасці паўтарэння падобных выпадкаў. А вось да дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання,  дзе амаль на 3 месяцы дапушчана пратэрміноўка выплат звольніўшамуся работніку, прыменены больш строгія меры пакарання.  За парушэнне працоўнага заканадаўства магчыма  адміністрацыйнае пакаранне. Справа накіравана ў Пінскую міжраённую інспекцыю працы. Зразумела, што належачыя 3 169 110 рублёў работнік пасля звароту ў пракуратуру атрымаў. Для нас важна, каб людзі ведалі, што мы заўсёды будзем стаяць на варце іх законных правоў і інтарэсаў, і ніводзін са зваротаў не застанецца без належнай увагі. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть