Закліканы абараняць дзяцінства
Происшествия

Закліканы абараняць дзяцінства

иднНа мінулым тыдні інспекцыя па справах непаўналетніх адзначыла чарговую дату з дня заснавання. Несці службу ў гэтым падраздзяленні могуць далёка не ўсе. Калі дзеці – кветкі жыцця,  то супрацоўнікам інспекцыі дастаюцца самыя калючыя.

– У працы інспектара па  справах непаўналет-ніх няма і не можа быць шаблонаў, – упэўнены начальнік ІСН Віталь Калужа. – Адным з асноўных напрамкаў нашай работы з’яўляецца прафілактыка правапарушэнняў сярод дзяцей і падлеткаў. Чуласць, далікатнасць, уменне зразумець непаўналетняга,  стаць для яго сапраўдным таварышам – гэта якасці, без якіх нельга дабіцца  станоўчых вынікаў.

Зараз на ўліку ў інспекцыі – 120 непаўналетніх. Зразумела, галоўная адказнасць за паводзіны і выхаванне такіх дзяцей ляжыць на плячах бацькоў, але не ўсе мамы і таты выконваюць свае абавязкі.

 – Магчыма,  хтосьці скажа, што ў нашай працы галоўнае – пакараць. Але гэта не так. Для нас важна навучыць падлетка, перасцерагчы ад  супрацьзаконных дзеянняў, –  лічыць Святлана Каховіч, адзіная прадстаўніца жаночага полу ў падраздзяленні. Ёй адразу прыпомніўся выпадак з 15-гадовай дзяўчынай, якая ўваходзіла ў давер да знаёмых, а потым крала грошы і іншыя каштоўныя рэчы. Непаўналетняя за кароткі час учыніла некалькі злачынстваў. Зараз яна чакае рашэння суда ў следчым ізалятары.

Увогуле, прафілактыцы падлеткавай злачыннасці ў раёне надаецца вялікая ўвага. ІСН рэгулярна праводзіць сумесныя акцыі і прафілактычныя мерапрыемствы. Зараз, напрыклад, рэалізуецца міжведамасная спецыяльная праграма «Клопат», накіраваная на захаванне бяспекі дзяцей у перыяд летніх канікул. У рамках яе ажыццяўляецца кантроль за непаўналетнiмi, якiя знаходзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, а таксама выхоўваюцца ў сацыяльна-небяспечных сем’ях.

З чэрвеня пачаў работу летні аздараўленчы лагер “Спадарожнік”, дзе супрацоўнікі ІСН ажыццяўляюць ахову грамадскага парадку ў кругласутачным рэжыме і праводзяць растлумачальныя гутаркі з дзецьмі.

 – Гэта  спрыяе зніжэнню ўзроўню падлеткавай злачыннасці,  садзейнічае далучэнню да здаровага ладу жыцця, беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя, – гаворыць Аляксандр Гнедзька, які сочыць за парадкам у лагеры.

Супрацоўнікі ІСН ганарацца сваёй нялёгкай службай. Кожны з іх ведае, узнагарода за старанні – гэта ўвасобленыя мары дзяцей на будучыню, дзе замест горкіх слёз будуць радасныя ўсмешкі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть