Происшествия
ЗАНІЗІЎ ДАХОД – АТРЫМАЙ ШТРАФ
За 9 месяцаў інспекцыяй МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне праведзена 58 выязных праверак арганізацый, у тым ліку 44 – планавыя.
Падчас іх выяўлены парушэнні падатковага заканадаўства – неабгрунтаванае заніжэнне выручкі пры вылічэнні падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання і падатку на дабаўленую вартасць, парушэнне затрат, неправамернае выкарыстанне ўстаноўленых ільгот, заніжэнне даходаў пры ўтрыманні падаходнага падатку з фізічных асоб, парушэнне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў, правядзення касавых аперацый і іншыя.
Так, пры праверцы арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі ўстаноўлена заніжэнне падатковай базы пры вылічэнні падатку на прыбытак на суму 96,9 мільёна рублёў за кошт неабгрунтаванага завышэння затрат на вытворчасць і рэалізацыю тавараў на суму выкарыстаных у працэсе вытворчасці сыравіны (без пацвярджаючых дакументаў) у суме 111,1 мільёна рублёў, заніжэнне пазарэалізацыйных даходаў на 61,9 і расходаў на 79 мільёнаў, а таксама завышэння льгатуемага прыбытку на 2,9 мільёна рублёў. Да таго ж, недабор па падаходным падатку з выплачаных сум даходаў па дагаворах падраду і арэнды склаў 1,2 мільёна.
Усяго па акту праверкі даналічана ў бюджэт 50,7 мільёна рублёў, у тым ліку падаткаў – 24,4 мільёна. Сума штрафаў склала 2,5 мільёна рублёў.
Алена РАКІЦКАЯ, намеснік начальніка інспекцыі.