Происшествия

Засцерагайцеся тэлефонных махляроў

«Тэрмінова патэлефануйце мне. І нумар тэлефона – 0023221340696», – СМС-рассылку такога зместу атрымалі тысячы абанентаў сотавых тэлефонаў.
Начальнік аддзела па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Андрэй Галадко адзначыў, што схема махляроў простая: нумар тэлефона, які названы ў СМС, платны. Па інфармацыі з адкрытых крыніц ён зарэгістраваны ў Рэспубліцы Сьера Леонэ – дзяржава ў Заходняй Афрыцы.
Злачынцы выкарыстоўваюць спецыяльную праграму і рассылаюць паведамленні карыстальнікам мабільных тэлефонаў. Так у жыхароў Брэстчыны, якія патэлефанавалі на платны нумар, спісалі істотныя сумы грошай.
Паважаныя грамадзяне, звяртайце ўвагу на СМС-паведамленні, якія прыходзяць на нумар вашага мабільнага тэлефона. Памятайце, першыя лічбы ў нумарах у Рэспубліцы Беларусь пачынаюцца з «+375», усе астатнія – іншыя дзяржавы.
Сяргей ДУЧЭНКА, начальнік аддзялення інфармацыі
і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть