Происшествия

Заслона незаконным перавозкам

таможняМытная служба з’явілася, калі розныя народы навучыліся гандляваць паміж сабой. Кажуць, яе вынаходнікам стаў адзін  кемлівы разбойнік, які прыйшоў да высновы, што больш выгадна абіраць караваншчыкаў не поўнасцю, а проста спаганяць з іх пэўную грашовую суму за праход. І справы ў «разумніка» пайшлі ў гару.

Магчыма, гэта проста прыгожая легенда, аднак пры раскопках старажытнай Пальміры, якая знаходзілася на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, знайшлі стэлу з выявай наменклатуры абкладваемых падаткам тавараў і тарыфаў: колькі трэба было плаціць за тканіны, рабоў і духмяныя рэчывы…

З тых часоў, вядома, змест мытнай сістэмы істотна змяніўся. Зараз – гэта праваахоўны па сваім характары орган выканаўчай улады.

Будні сённяшніх мытнікаў нельга назваць лёгкімі. Кожны дзень яны вымушаны змагацца з нелегаламі і кантрабандыстамі, якія імкнуцца незаконна завезці або вывезці з тэрыторыі нашай краіны грузы. Сюды адносяцца і забароненыя (наркатычныя або псіхатропныя рэчывы, культурныя каштоўнасці) і дазволеныя, але не задэклараваныя грузы. Работа аддзела мытнага афармлення і кантролю №2 Пінскага паста Брэсцкай мытні, які ажыццяўляе дзейнасць на Лунінеччыне, вызначаецца тым, што займаецца выключна чыгуначнымі перавозкамі. Калі ўлічыць тое, што ў штаце знаходзіцца толькі 17 чалавек, а даход у дзяржаўную казну ў гэтым годзе склаў без малога 17 мільярдаў рублёў, то можна падлічыць, якая сума даводзіцца на кожнага супрацоўніка. Далёка не кожны дзяржаўны служачы можа пахваліцца такой выніковасцю.

– Мы проста робім сваю справу сумленна і адказна, – расказвае начальнік Валерый Каваленка. – Разумеем адказнасць, якая ўскладваецца на нас, каб не выбіцца з графіка і забяспечыць своечасовую дастаўку грузаў. Зараз суб’екты гаспадарання заключаюць дагаворы з мытнымі агентамі, што дазваляе аформіць дакументы без затрымкі пасля догляду тавараў.

Сёлета ў Лунінцы мытнае афармленне прайшлі 1768 чыгуначных саставаў (43238 вагонаў на ўезд і 54116 – на выезд). Выдадзены амаль 16270 дазволаў на перамяшчэнне праз мяжу розных тавараў і грузаў.

Асвоіўшы электроннае дэклараванне, хутка перайшлі і на сістэму аўтаматызаванай падсістэмы Мытнага саюза. Праходжанне гэтай працэдуры абавязкова для ўсіх тавараў, якія накіроўваюцца ў краіны саюза. Гэта дазволіла зменшыць аб’ём папяровай работы. Да таго ж, цяпер кожны суб’ект гаспадарання можа па інтэрнэце адсочваць, дзе знаходзіцца той ці іншы груз.

З мэтай ратацыі кадраў супрацоўнікі аддзела рэгулярна накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі ў іншыя падраздзяленні Брэсцкай мытні. Нядаўна падчас адной з іх на ПМА “Казловічы” інспектар Валерый Кузакевіч разам з калегам Пятром Воласам у ходзе правядзення аперацыі мытнага кантролю затрымалі партыю жывых кветак на суму 1,5 мільярда рублёў, якія следавалі на тэрыторыю нашай краіны грузавым аўтатранспартам. Пры праверцы дакументаў устаноўлена, што тавар не быў задэклараваны. Груз затрыманы, і яго далейшы лёс вызначыць суд.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть