Происшествия

ЗАТРЫМАЛІ “ГАСТРАЛЁРАЎ”

Сёлета ў раёне зарэгістраваны 564 злачынствы, з іх па лініі крымінальнага вышуку – 360. Прычым 300 выпадкаў – гэта крадзяжы. 
Рост колькасці злачынстваў у параўнанні з леташнім далі “гастралёры” – злодзеі з іншых рэгіёнаў Беларусі. Сёлета праваахоўнікам удалося затрымаць 4 злачынныя групоўкі, у якія ўваходзілі жыхары Ганцавіцкага, Пружанскага, Кобрынскага, Пінскага і Жыткавіцкага раёнаў.
На працягу 5 год учынялі крадзяжы з кватэр і дамоў грамадзян па ўсёй Беларусі прыезджыя з Пружаншчыны і Кобрыншчыны. Прыкладна 2 гады беспакарана дзейнічалі яны на тэрыторыі нашага раёна, учыніўшы тут 11 крадзяжоў. Каля 20 эпізодаў выяўлена ў ходзе следства ў іншых рэгіёнах. Групу затрымалі, і цяпер аматарам да чужога дабра трэба будзе за ўсё ўчыненае адказваць па закону.
Раней судзімыя жыхары Ганцавіцкага раёна паспелі 5 разоў адзначыцца на Лунінеччыне і 8 разоў – у іншых рэгіёнах. У час затрымання ў іх канфіскавана больш як 50 прадметаў, здабытых незаконным шляхам. Гэтыя “артэфакты” закліканы разам з іншымі даказаць віну падазраваемых у судзе.
Злачынная групоўка з Жыткавіч, якая дзейнічала ў нашым раёне, налічвала 8 чалавек. Спецыялізаваліся яны ў асноўным на крадзяжах з аўтамабіляў і паспелі ўчыніць 9 такіх злачынстваў у нашым і 5 – у іншых раёнах рэспублікі. Кропка ў іх дзеяннях таксама пастаўлена лунінецкімі праваахоўнікамі.
Не ўдалося пазбегнуць справядлівага пакарання і жыхару г. Пінска, які разам з сябрам прамышляў крадзяжом паліва з вялікагрузных аўтамабіляў на дарозе Гомель-Кобрын. “Працавалі” злачынцы каля вёсак Дварэц, Мокрава і Сінкевічы, дзе і былі затрыманы. Усяго ім удалося ўкрасці 1500 літраў паліва.
Трэба сказаць, што большасць гэтых эпізодаў не ўдалося б раскрыць, калі б не своечасовая дапамога жыхароў раёна, за што праваахоўнікі выказваюць ім шчырую ўдзячнасць. Мы і надалей разлічваем на падтрымку з боку сумленных грамадзян і нагадваем: калі ў вас ёсць інфармацыя аб злачынцах ці рыхтуемых проціпраўных дзеяннях, патэлефануйце 2-13-54, 2-35-02  ці 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.
Віталь РЫЛАЧ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть