Происшествия

Зберагчы маёмасць без рызыкі

У сувязі з уступленнем 1 ліпеня “Правілаў пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” не будуць прымяняцца каля 40 нарматыўных дакументаў з гэтай сферы.
Навукова-даследчым інстытутам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выдадзены практычны дапаможнік “Пажарная бяспека арганізацыі”. У кароткай форме ён змяшчае неабходную для кіраўнікоў інфармацыю па арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемствах, супрацьпажарных патрабаваннях на аб’екце, сістэмах пажарнай аўтаматыкі і першасных сродках пажаратушэння. Памятка можа выкарыстоўвацца і ў якасці інфармацыйнай дапамогі па забеспячэнню пажарнай бяспекі ўласнікамі і арандатарамі аб’ектаў рознага прызначэння.

 

СУПРАЦЬСТАІМ АГНЮ РАЗАМ
У навучальным класе па ахове працы і пажарнай бяспецы хлебазавода прайшла сустрэча работнікаў прадпрыемства з першым намеснікам начальніка РАНС Эдуардам Санюковічам.
Госць расказаў пра абстаноўку з пажарамі на тэрыторыі раёна і нагадаў аб рэспубліканскай акцыі, якая зараз праходзіць у рэгіёне “У цэнтры ўвагі – дзеці!”.
У ходзе выступлення Эдуард Васільевіч закрануў пытанні аб недапушчэнні курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення, небяспецы пакідання дзяцей без нагляду, неабходнасці набыцця і ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Напрыканцы сустрэчы прайшоў інструктаж па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона з тлумачэннем асноўных правілаў і патрабаванняў пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання.
Генадзь КУЛЕШ, старшы інспектар РАНС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть