Происшествия

Зберажыце маёмасць!

Праведзены аналіз аператыўных зводак паказвае, што амаль кожны другі крадзеж адбываецца шляхам свабоднага доступу, а кожны чацвёрты – праз узлом уваходных дзвярэй. У дзевяці працэнтах злодзеі  падбіраюць ключы, яшчэ ў васьмі працэнтах выпадкаў – пранікаюць праз незачыненыя вокны і балконы. Як абараніцца ад пасягальніцтва? Лепшы спосаб зрабіць жыллё бяспечным – устанавіць ахоўную сігналізацыю. Так лічыць в.а. начальніка аддзялення па ахове аб’ектаў у г. Мікашэвічы Дзмітрый Волчак:

– Акрамя ахоўнай дзейнасці сочым за грамадскім парадкам на ахоўваемых аб’ектах, у зонах пастоў і маршрутаў патрулявання, забяспечваем кантроль за ўкараненнем і эксплуатацыяй сродкаў і сістэм аховы.

Патраціўшы грошы аднойчы на набыццё ахоўнага абсталявання (напрыклад, для кватэры ў шматпавярхоўцы – 350 рублёў), яно стане вашай уласнасцю, якая не патрабуе дадатковага догляду і капіталаўкладанняў. Пасля гэтага – толькі штомесячная абаненцкая плата. За ахову кватэры, ці аднаго ўзроўню дома, ці гаража, ці кантроль і рэагаванне на трывожную сігналізацыю ў неахоўваемым памяшканні – 8,75 рублёў. Прадастаўляем растэрміноўку плацяжа за ўстаноўленую апаратуру на 6 месяцаў.

Каля вашай кватэры заўсёды будзе гарэць маленькі чырвоны агенчык. Часта адзін толькі яго выгляд палохае злачынцаў, бо яны ведаюць: усяго некалькі хвілін – і мы каля вашых дзвярэй! Кожнага, хто пажадае заключыць з намі дагавор, чакае падарунак – спакойны сон, а таксама пачуццё абароненасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Да таго ж, мы не працуем, як 20 год таму. Вам зусім не трэба тэлефанаваць на пульт – лёгкім рухам рукі вы забяспечыце сабе прафесійную ахову вашага шчасця.

Нельга супакойваць сябе тым, што ў мяне няма чаго браць. Злачынцы нярэдка выбіраюць аб’екты нападзення выпадкова. Памятайце ваша бяспека залежыць у першую чаргу ад вас і вашай пільнасці.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў наш аддзел, які знаходзіцца ў Лунінцы па вуліцы Маскоўская, 26, ці па тэлефонах 3-49-05, 2-32-59, 6-28-07, 8-029-307-39-53, 8-033-670-42-42, у Мікашэвічах – 66-683.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть