Происшествия

Злачынства і пакаранне

Летась на Лунінеччыне адзначана прыкметнае павелічэнне злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян. Судом раёна разгледжана 34 такія справы, у той час як у папярэднім годзе іх было 15. Сітуацыю каменціруе старшыня суда Міхаіл ДЗЕНІСОВІЧ.
– І тым не менш, сказаць, што 2013-ты ў гэтым сэнсе анамальны, няправільна. Параўнаўчы аналіз судовай статыстыкі за апошнія гады сведчыць пра тое, што колькасць спраў, узбуджаных па прычыне забойстваў, наўмыснага прычынення цяжкай, менш цяжкай ці лёгкай шкоды здароўю людзей, то павялічваецца, то памяншаецца. Так, у 2011 годзе судом раёна разгледжана 26 такіх крымінальных эпізодаў, што амаль удвая больш, чым у 2012-ым. Але менавіта таму сітуацыя выклікае трывогу. І перш за ўсё, тым, што летась было зарэгістравана адно забойства і адно катаванне, 12 выпадкаў нанясення цяжкіх цялесных і 5 – менш цяжкіх цялесных пакалечанняў. Гэта асабліва небяспечныя злачынствы супраць жыцця і зда-роўя грамадзян. Усе вінаватыя асуджаны. Разглядалі ў судовых пасяджэннях таксама справы, звязаныя з прычыненнем лёгкіх цялесных пакалечанняў, нанясеннем шкоды жыццю і здароўю па неасцярожнасці. Такіх спраў было 11. У чатырох выпадках судовая вытворчасць была спынена ў сувязі з тым, што бакі знайшлі магчымасць для прымірэння, у астатніх – вінаватыя панеслі прадугле-джанае законам пакаранне. Акрамя гэтага, летась судовая практыка 4 разы разглядала абставіны пакідання пацярпелых у небяспецы. У двух выпадках вінаватыя панеслі пакаранне, яшчэ двое гэтага пазбеглі па прычыне прымірэння з пацярпелымі.
– Міхаіл Васільевіч, ці часта пакаранне за такія злачынствы звязана з пазбаўленнем волі?
– Летась 8 чалавек накіраваны ў калоніі. У сямі выпадках суд знайшоў магчымым прымяніць абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы, столькі ж – атрымалі штраф, 2 чалавекі падвергнуты арышту. Былі ў якасці пакарання прыменены грамад-скія і выпраўленчыя работы, а таксама абмежаванне волі з накіраваннем у адпаведныя ўстановы. У адносінах да 3-ох абвінавачваемых прыменены арт.107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – прымусовае лячэнне ад алкагалізму і наркаманіі. Увогуле, трэба сказаць, што 23 з 34-ох злачынстваў былі ўчынены ў стане алкагольнага ап’янення. Пераважная большасць тых, хто трапіў пад увагу праваахоўнікаў, людзі працаздольнага ўзросту. Аднак 9 чалавек на момант трагедый нідзе не працавалі. Тыя ж, хто працаваў, задавольваліся нізкааплачваемай работай. Зрэшты, перадумовай для гэтага з’яўлялася адукацыя: з агульнай колькасці панёсшых пакаранне толькі адзін чалавек закончыў ВНУ, астатнія мелі базавую, сярэднюю ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.
– Неаднаразова даводзілася чуць, што наш раён трымае сумнае лідарства па рэцыдыўнай злачыннасці. Ці змянілася сітуацыя зараз?
– Вынікі мінулага года таксама наводзяць на роздум. Больш як 70 працэнтаў з агульнай колькасці асуджаных ужо мелі канфлікт з законам. І тым не менш, урок, як кажуць не пайшоў на карысць: яны зноў аднойчы хапаліся за нож ці сякеру… Дарэчы, 13 злачынстваў былі ўчынены ў адносінах да блізкіх родзі-чаў, 9 – у адносінах да знаёмых і суседзяў і 6 – у адносінах да пабочных асоб. З гэтага можна зрабіць вывад, што канфлікты, якія “раптам” выліваюцца ў трагедыі, “нараджаліся” і “выспявалі” на працягу пэўнага часу, а своеасаблівым ката-лізатарам іх станавілася гарэлка. І пацвярджаюць гэта лічбы: 15 цяжкіх злачынстваў былі ўчынены падчас сумеснага распіцця спіртных напіткаў патэнцыяльнымі злачынцамі і іх ахвярамі.
– Як вядома, крымінальная адказнасць павінна дапамагаць устанаўленню сацыяльнай справядлівасці. Дзейсным інструментам з’яўляецца матэрыяльная кампенсацыя маральнай шкоды. Ці часта пацярпелыя звяртаюцца да гэтага аргумента?
– Летась па васьмі справах пацярпелыя патрабавалі спагнаць са злачынцаў маральны ўрон на суму 147 мільёнаў рублёў. У судзе сума хоць аказалася прыкладна ўдвая меншай – 63 мільёны 500 тысяч рублёў – усё ж стала дастаткова адчувальнай для тых, хто вырашыў пераступіць закон.
– Міхаіл Васільевіч, якія, на вашу думку, вывады варта зрабіць, аналізуючы мінулагоднюю судовую практыку?
– Павелічэнне колькасці злачынстваў, накіраваных супраць жыцця і здароўя грамадзян, рост рэцыдыўнай злачыннасці, той факт, што для некаторых становяцца звычнымі антыграмадскія з’явы накшталт п’янства, з’яўляюцца падставай для таго, каб актывізаваць прафілактычную работу. У нашым выпадку дастаткова дзейснымі лічу выязныя судовыя пася-джэнні. Мы праводзім іх часта, але ж, так сталася, што публічнага разгляду крымінальных спраў вышэй пазначанай катэгорыі не было. Абавязкова выправім гэтую недапрацоўку. Тыя, хто перашкаджае іншым нармальна жыць, павінны ведаць: ім пагражае не толькі пакаранне па закону, але і людская пагарда і асуджэнне. А гэта іншы раз б’е не менш балюча, чым штраф. Што датычыць суддзяў, то яны і надалей будуць строга прытрымлівацца патрабаванняў заканадаўства з тым, каб ніводзін са злачынцаў не змог пазбегнуць справядлівага пакарання.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть