Происшествия
ЗВАРОТЫ – ПАД КАНТРОЛЕМ
Работа са зваротамі грамадзян павінна з’яўляцца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржаўных органаў, усіх арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, а таксама службовых асоб. Зыходзячы з аналізу стану законнасці, у цэлым у сістэме мясцовых органаў кіравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях праводзіцца пастаянная работа са зваротамі грамадзян.
У першым паўгоддзі ў пракуратуру раёна паступілі 183 звароты (на 28 працэнтаў больш, чым у 2010-ым), з якіх 118 вырашаны па сутнасці. Часцей звярталіся жыхары райцэнтар (40 працэнтаў). Часцей іх пытанні датычылі працоўных адносін, законнасці прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, жыллёвых правоў, крымінальных справаў і матэрыялаў органаў унутраных спраў.
Праведзены праверкі ў райвыканкаме, Мікашэвіцкам гарвыканкаме, Дварэцкім, Вулькаўскім і Лунінскім сельвыканкамах, падчас якіх выяўлены факты не прыняцця неабходных мер па зваротах грамадзян. Так, жыхарка Мікашэвіч звярнулася ў гарвыканкам з праблемамі, якія датычылі рамонта дома, адсутнасці у кватэры ацяплення ў начны час. Аднак, адказ жанчына атрымала не на ўсе пытанні. На зварот жыхара П., адказ дадзены з пратэрміноўкай – пазней, чым праз месяц.
Устаноўлена таксама, што не заўсёды грамадзянам трумачацца права і парадак абскаржвання рашэння, прынятага па іх зваротаў, у вышэйстаячыя арганізацыі і (або) у суд. Выяўлены факты непрыняцця мер рэагавання да асоб, якія дапусцілі парушэнні.
Па выніках праверак ўнесена 1 прадстаўленне, прынесены 2 пратэсты, 1 службовая асоба папярэджана, 11 – прыцягнута да дасцыплінарнай адказнасці, заяўлены 4 іскі ў суд, адменены шэраг незаконных пастаноў следчых і дазнавацеляў па расследуемых крымінальных справах, пастаноў органаў дазнання аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
Павялічылася колькасць зваротаў, якія звязаны з дзейнасцю супрацоўнікаў РАУС. Так, калі ў 2010 годзе іх было 47, то сёлета – 55. Гэта 46,6 працэнта ад усіх разгледжаных у пракуратуры. Часцей грамадзяне скардзіліся на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, у сувязі з непагадненнем з прынятымі рашэннямі аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў, спыненні праверкі або яе непаўнатой, на парушэнні пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу.
Інфармацыйная запіска аб выкананні заканадаўства аб зваротах грамадязн накіравана пракурорам у райвыканкам, на пасяджэнні якога было прынята адпаведнае рашэнне.
Сяргей НАСЕНЯ, старшы памочнік пракурора.