Происшествия

Звароты вызначаюцца стабільнасцю

У першым квартале ў КДК Брэсцкай вобласці паступіла 194 пісьмовыя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, што адпавядае лічбам мінулага года.
Праведзена 11 “прамых ліній”, на якія пасту-піла 11 тэлефанаванняў. У ходзе 11 выязных прыёмаў да кіраўніцтва Камітэта звярнулася 66 чалавек. Найбольшая колькасць зваротаў паступіла ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавіч. Сярод раёнаў лідзіруюць Івацэвіцкі, Баранавіцкі, Лунінецкі і Пінскі.
Як і раней, большасць пытанняў датычыць дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жыллёвых пытанняў, а таксама працы і заработнай платы. Устаноўлена тэндэнцыя павелічэння скаргаў на бяздзеянне асоб на пасадах у працэсе вядзення гаспадарчай дзейнасці. Так, у ходзе пазапланавай праверкі адной са школ у Столінскім раёне выяўлены значныя парушэнні санітарных нормаў і правілаў пры арганізацыі харчавання дзяцей.
Назіраецца змяншэнне колькасці зваротаў, што датычаць дзейнасці органаў выканаўчай улады. Разам з тым пытанне не страціла сваёй актуальнасці. Напрыклад, у Лунінецкім раёне парушылі тэрміны зацвярджэння рэжыму работы гандлёвых аб’ектаў ТАА “Джыа”. Асоба на пасадзе прыцягнута да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть