Гандлю па новых правілах быць
Реклама

Гандлю па новых правілах быць

предприниматели

Аб прадпрымальніках цяпер гавораць на ўсіх узроўнях. Дзяржстандарт запэўнівае: прайсці сертыфікацыю – не такая складаная праблема, а ў Мінэканомікі створана рабочая група па пытаннях дзейнасці прадпрымальнікаў. Вось толькі рынкі ў большасці гарадоў стаяць паўпустыя, а ІП па-ранейшаму патрабуюць адмяніць Указ №222. Лунінец – не выключэнне. Пад адпаведным патрабаваннем падпісаліся каля 100 чалавек.

Выкананню нормаў Указа №222 і пытанням узаемадзеяння з айчыннымі таваравытворцамі і аптовымі пастаўшчыкамі была прысвечана рабочая сустрэча, якая адбылася на рынку ў райцэнтры пад старшынствам начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Андрэя Гулека. Ён адзначыў, што ўказ адмяняць ніхто не будзе. Форумы, мітынгі, лісты, звароты, галадоўкі не дапамогуць, а толькі адбяруць час у тых прад-прымальнікаў, якія яшчэ чакаюць цуду.

Працэс запушчаны – гандлю па новых правілах быць. Улады імкнуцца растлумачыць гэта індывідуальным прадпрымальнікам. Прэзідэнт краіны асабіста паўтарыў, што зваротнай дарогі няма! “Мядовыя гады” закончыліся.

Чым даўжэй прадпрымальнікі будуць заставацца дома, тым больш шанцаў згубіць пакупнікоў.
Дырэктар Пінскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Уладзімір Сергяенкаў запэўніў, што для сертыфікацыі ў краіне створаны ўсе ўмовы, у тым ліку 38 выпрабавальных лабараторый. Многія з іх працуюць па прынцыпу “адно акно”. Уладзімір Уладзіміравіч таксама адзначыў, што ў плане кантрольнай дзейнасці на І паўгоддзе 2016-га не прадугледжана правядзенне праверак у ІП, якія рэалізуюць прадукцыю лёгкай прамысловасці на рынках і ў гандлёвых павільёнах. Але самі прадпрымальнікі ведаюць, што праверкамі, у тым ліку пазапланавымі і рэйдавымі, займаюцца і іншыя ведамствы.

предприниматели 2

У Міністэрстве гандлю зараз абмяркоўваецца пытанне зніжэння штрафаў за рэалізацыю тавараў лёгкай прамысловасці без сертыфікатаў адпаведнасці. Іх памер на сённяшні дзень вялікі: максімальны – 200 базавых ве-лічынь, што складае 42 мільёны рублёў.

Што будзе з ІП? Большая частка ў бліжэйшы час адновіць дзейнасць. Усё, што трэба для іх работы, прадаставяць беларускія аптовыя базы. Праўда, пакуль яны зарыентаваны на работу з айчыннымі вытворцамі, але паступова наладжваюць сувязі з Польшчай, Расіяй, Украінай. Аб гэтым заявілі прадстаўнікі ААТ “Брэстадзенне”, “Брэсттэкстыльгандль”, “Палессе”, якія падрабязна расказалі аб магчымасцях арганізацый, асартыменце і рабоце па заяўляльным прынцыпе. Яны ж раздалі ўсім жадаючым рэкламныя праспекты. На Брэстчыне працуе яшчэ шэраг аптовых арганізацый, якія прапануюць тавар з усімі дакументамі, але іх прадстаўнікі да Лунінца пакуль не даехалі. Адрасы і каардынаты ёсць у аддзеле эканомікі райвыканкама.

На пытанні індывідуальных прадпрымальнікаў таксама адказвалі начальнік аддзела Брэсцкай абласной інспекцыі Дзяржстандарту Генадзь Радзько, намеснік начальніка ІМПЗ, начальнік аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў Віктар Пауліч, загадчыца аддзела гігіены РЦГіЭ Людміла Мароз.

Ужо цяпер расце попыт на веснавы асартымент. Вядома, не ўсе перабудуюцца на новы лад. Але гэта бізнес. Прадпрымальнік – ад слова “прадпрымаць”. А цяпер такі час, што трэба прадпрымаць, прычым, хутка. І працаваць сумленна, абапіраючыся на нормы заканадаўства.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть