Социум

“3D-падарунак”

киноВідэадэманстратар Сяргей БАСЮК і вадзіцель аўтавідэаперасовачнай устаноўкі
Ігар КОЎШЫК – заўсёды ў курсе апошніх навінак фільмаў. Разам з вядучым метадыстам Наталляй Паўлюкавец штотыднёва займаюцца складаннем рэпертуарнага плана, а потым дэманструюць фільмы (у тым ліку – і ў сучасным фармаце 3D) на вялікі экран.
У Дзень беларускага кіно, 17 снежня, у 13.00 у кінатэатры “Кастрычнік” бясплатна пакажуць стужку “Сляды апосталаў”.
Калектыў Лунінецкай кінавідэасеткі з добрымі паказчыкамі сустракае прафесійнае свята. Па словах дырэктара Кацярыны СУМАР, прадпрыемства сярод аналагічных раённых у вобласці займае першае месца, а план платных паслуг за 11 месяцаў выкананы на 124,9 працэнта.

Дзякуючы праграме “Культура Беларусі на 2011-2015 гг.” і мэтаваму выдзяленню сродкаў на яе выкананне з раённага бюджэту, сёлета кінатэатр “Кастрычнік” цалкам асна-шчаны сучасным стацыянарным абсталяваннем. Трэба адзначыць, што такі “3D-падарунак” з экранам і камплектам актыўных стэрэаакуляраў абышоўся Лунінеччыне ў 200 мільёнаў рублёў. Работнікі кінавідэасеткі пры распрацоўцы рэпертуарнага плана заўсёды імкнуцца выкарыстоўваць навінкі кінапракату, а таксама прыслухоўвацца да запытаў гледачоў. На наступным тыдні прадэманструюць «Три мушкетера», «Распутин», «Астрал-2». Невыпадкова, дзякуючы гэтаму і новым лічбавым тэхналогіям, павялічылася колькасць наведвальнікаў, а разам – выкананне даведзеных прагнозных паказчыкаў.
Асаблівая ўвага надаецца рабоце з фільмамі РУП “Беларускі відэацэнтр” і кінастудыі “Беларусьфільм”. Сумесна з установамі культуры і адукацыі, ДАІ і МНС з пачатку года праведзена 757 сеансаў кіналекторыяў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафі-лактыцы ВІЧ-інфекцыі, наркаманіі, Правілах дарожнага руху, сямейнаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў. Карысталіся папулярнасцю мастацкія стужкі “Зорка Венера”, “Прыгоды Несцеркі”, “Чорны замак Альшанскі”, дакументальныя – “Следы голубицы”, “У последней черты”, “Дневники инструктора Старовойтова” і многія іншыя.
На дасягнутым спыняцца не збіраюцца. І спадзяюцца, што з новым кінагодам у іх паявіцца значна больш гледачоў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть