Социум

АД СТЫХІІ АБАРОНІЦЬ СТРАХАВЫ ПОЛІС

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў павялічваецца колькасць стыхійных бедстваў. На жаль, Беларусь не з’яўляецца выключэннем.
Толькі за першую палову чэрвеня на Лунінеччыну тройчы абрынуўся моцны вецер і град. Значна пацярпелі больш як 100 гаспадарак у Луніне, Лобчы, Палескім, Лунінцы, Купаўцах, Бараўцах і Дубаўцы.
Як адзначыў дырэктар прадстаўніцтва «Белдзяржстраха” па Лунінецкім раёне Павел Насковіч, больш чым 75 гаспадароў атрымалі выплаты ў памеры ад 300 тысяч да 10 мільёнаў рублёў. Асобныя ж домаўладальнікі, якія не заключалі дабраахвотнае страхаванне, а толькі абавязковая, на жаль, не атрымаюць кампенсацыю за прычынены ўрон.
Існуе меркаванне, што гэта дорага. Лічыце самі. Пры добраахвотным страхаванні будынка на 20 мільёнаў, кошт поліса складзе 156 тысяч рублёў (гэта на сённяшні дзень кошт двух лістоў шыферу), а пры аплаце ў растэрміноўку – 13520 рублёў у месяц. Згадзицеся, не так многа за ўпэўненасць і спакой. Трэба дадаць, што абавязковае страхаванне пакрывае толькі 50 працэнтаў ад страхавога кошту і не распаўсюджваецца на іншыя пабудовы, акрамя дома.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у «Белдзяржстраху” (г. Лунінец, пл. Леніна, 10) ці па тэлефонах 3-37-52, 2-32-06. Набыўшы неабходны страхавы поліс вы не застанецеся адзін на адзін са сваёй бядой. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть