Социум

Адпачыць за мяжой хочацца і дзіцяці

паспортЛетам многія жыхары раёна выязджаюць з дзецьмі за мяжу на адпачынак або аздараўленне. Каб пазбегнуць праблем, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС Анатоль МОЛЧАН тлумачыць парадак выезду непаўналетніх:

– Законам «Аб парадку выезду і ўезду грамадзян Рэспублікі Беларусь», ад 20.09.2009 года ўстаноўлены агульныя правілы для непаўналетніх.

– Хто павінен суправаджаць непаўналетняга пры выездзе за мяжу?

– Дзеці могуць выязджаць па сваіх дакументах у суправаджэнні абодвух бацькоў ці асоб іх замяняючых пры прад’яўленні супрацоўніку органа пагранічнай службы дакументаў, якія пацвярджаюць статус законных прадстаўнікоў непаўналетняга, а таксама без іх пры прад’яўленні непаўналетнім ці тым, хто яго суправаджае, пісьмовай згоды абодвух законных прадстаўнікоў.
У выпадку, калі адзін з іх не згодны з парадкам выезду непаўналетняга, ён мае права звярнуцца ў суд з заявай аб вызначэнні іншага парадку пакінуць краіну.

– Ці можа дзіця выехаць з Беларусі, калі адсутнічае згода маці ці бацькі?

– У выніку, калі  адзін з бацькоў адсутнічае ці няма магчымасці атрымання яго згоды, непаўналетні зможа выехаць з пісьмовай згоды аднаго законнага прадстаўніка. У гэтым выпадку трэба прадаставіць адзін з наступных дакументаў:

– копію рашэння суда: аб магчымасці выезду з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без згоды другога законнага прадстаўніка; аб прызнанні другога прадстаўніка недзеяздольным або пазбаўленні бацькоўства і іншыя;
– пасведчанне аб смерці другога законнага прадстаўніка;
– даведку органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану аб тым, што запіс аб бацьку ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні зроблена па заяве маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе;
– шлюбнага дагавору ці пагаднення аб дзецях, дзе прадугледжана магчымасць выезду з Рэспублікі Беларусь без згоды аднаго з прадстаўнікоў.

– Як правільна аформіць пісьмовую згоду на выезд дзіцяці за мяжу?

– Яна павінна быць засведчана натарыусам альбо іншай службовай асобай, якая мае права ажыццяўляць такія  дзеянні.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть