Адрасы міласэрнасці

Дапамагае “Патрыёт”

патриот

Творчае аб’яднанне навучэнцаў політэхнічнага каледжа пад кіраўніцтвам Івана Русялевіча – актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху.

Наладжана плённае супрацоўніцтва з раённым саветам ветэранаў і Чырвоным Крыжам. Некалькі разоў на месяц юнакі наведваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, аказваюць патрэбную дапамогу. Сярод асноўных работ восенню і ў пачатку зімы – перакопка агародаў, прыбіранне смецця, складванне дроў. Пасля таго, як выпадзе снег, будуць расчышчаць дарожкі. Як кажа кіраўнік аб’яднання, валанцёрская праца дапамагае юнакам стаць дабрэйшымі. З ім цалкам згодны будучыя электраманцёры – навучэнцы 25-ай групы Яўген Нагорны, Павел Непапушч, Арцём Басарановіч і Андрэй Гусціновіч (на здымку).

 

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть