Социум

Адступаць больш нельга

На мінулым тыдні на базе Ганцавіцкага і Лунінецкага раёнаў прайшло выязное пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта. Наведванне малочнатаварных фермаў павінна было даць адказ на пытанне, у чым прычына падзення вытворчасці малака? Па выніках мінулага года ў параўнанні з папярэднім у нашым раёне яго атрымалі 93 працэнты – крыху больш як 3640 кілаграмаў у разліку на карову. У ходзе пасяджэння працавалі дзве групы. На Лунінеччыне мабільнае падраздзяленне ўзначаліў намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Токар.

Першай гаспадаркай, у якую накіраваліся ўдзельнікі выязнога пася-джэння, стала КУП “Міжлескае”. Па дарозе старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч расказаў пра сітуацыю ў малочнай галіне. Сёння грамадскі статак раёна налічвае 14700 кароў. Прыкладна 60 працэнтаў жывёлін утрымліваюцца па новых тэхналогіях. Да 2015 года мяркуецца гэты паказчык давесці да 90 працэнтаў. На рэканструкцыю старых і будаўніцтва 12-ці новых малочнатаварных фермаў затрачаны каласальныя сродкі. Практычна ў кожнай гаспадарцы сёння ёсць па адной, а то і дзве, сучасныя даільна-малочныя залы.

Аднак нярэдка застаецца праблемай скучанасць маладняку, што стала прычынай павелічэння падзяжу жывёлы. Менавіта таму гаспадаркі прыступілі да ўзвя-дзення за ўласныя сродкі новых цялятнікаў. Будаў-ніцтва жывёлагадоўчага памяшкання на 300 галоў пачата ў “Вулькаўскім світанку”. На бліжэйшую перспектыву тут запланаваны яшчэ адзін такі ж аб’ект. Дзве новыя фермы для вырошч-вання маладняку буйной рагатай жывёлы неўзабаве паявяцца ў філіяле “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Кардынальна вырашаць гэтую праблему будуць і ў іншых сель-гаспрадпрыемствах раёна.
Акрэсліўшы вастрыню праблемы з аднаўленнем статка, В.М. Агіевіч абазначыў непасрэдны яе ўплыў на становішча ў малочнай галіне і тую акалічнасць, што 6 гаспадарак раёна завяршылі мінулы год са стратамі па малаку. Усё вышэй сказанае, хоць і ў рознай ступені, пацвердзіла ўбачанае на фермах.
КУП “Міжлескае” на Лунінеччыне – гаспадарка, дзе мэтанакіравана імкнуцца наладзіць сістэмную работу ў жывёлагадоўлі, а малако бачаць асноўнай крыніцай прыбытку. Сёння статак тут налічвае 1340 ка-роў. Шчыльнасць на 100 гектараў сельгасугоддзяў – 25 рагуль, што крыху вышэй, чым у сярэднім па раёне. Створана нядрэнная кармавая база. Тым не менш, рэзерваў для павелічэння надояў тут яшчэ шмат. І першы з іх – строгае захаванне тэхналогій вырошчвання рамонтных цялушак.

У прыватнасці, М.В. Токар звярнуў увагу на агрэхі ў кармленні цялятак ад 0 да 3 і ад 3 да 6 месяцаў, што становіцца асноўнай прычынай невысокіх сярэднясутачных прываг. Хаця, справядлівасці дзеля, варта заўважыць, што выгляд і цялят, і дойнага статка, вобразна кажучы, жалю не выклікаў. Гэта дае падставы ў будучым спадзявацца на паляпшэнне сітуацыі. Прынамсі, сёння гаспадарка выйшла на ўпэўнены плюс у надоях, атрымліваючы ў сярэднім ад каровы ў суткі амаль 11 кілаграмаў малака. Гэта нельга лічыць мяжой, заўважыў Мікалай Токар. Мяркуючы па выгляду дойнага статка, кожная жывёліна можа зараз даваць па 15 і больш кілаграмаў малака. А значыць, трэба тэрмінова шукаць збой у тэхналагічным ланцужку.

Малочнатаварная ферма ў Перунова – самая сучасная ў СВК “Новае Палессе”. На яе рэканструкцыю затрачана больш як 4,5 мільярда ўласных, крэдытных і бюджэтных сродкаў. Зараз тут утрымліваецца 340 галоў буйной рагатай жывёлы, сярод якіх 120 цялятак і 70 рамонтных цялушак. Па выніках мінулага года гаспадарка прыкметна збавіла ў вытворчасці малака: у параўнанні з 2012-ым яго атрымана на 28 працэнтаў менш. Невысокімі застаюцца надоі і зараз: у сярэднім ад каровы па 8,5 кілаграма ў суткі. У адказ на пытанне Мікалая Токара, у чым прычына такога становішча, старшыня праўлення сельгаскааператыва Віталь Ермалёнак адзначыў, што іх некалькі. Але галоўная – скучанасць жывёлы. Вырашэнне гэтай праблемы застаецца задачай нумар адзін у 2014 годзе.
Удзельнікі пасяджэння пабывалі таксама на ферме ў в. Яжаўкі СВК “Дварэцкі”. Наведзены ў жывёлагадоўчых памяшканнях адносны парадак не змог схаваць таго, што адразу кідалася ў вочы, – цяляткі, якія туліліся ў наскрозь прадзьмуваемым халодным ветрам памяшканні, замёрзлая вада ў паілках, схуднелыя каровы, што сумна пазіралі на наведвальнікаў. Надоі ў гэтай гаспадарцы застаюцца вельмі нізкімі. Сёння ў суткі ад каровы тут атрымліваюць у сярэднім каля 7 літраў малака. Ды і перспектывы паляпшэння спраў бачацца цьмяна.
Пасяджэнне ў кінатэатры «Кастрыч-
нік» адкрыў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, які прапанаваў забыць пра ўсе аб’ектыўныя прычыны кры-зісу малочнай галіны ў некаторых раёнах вобласці і сканцэнтраваць увагу на суб’ектыўных фактарах. У прыватнасці, на недастатковасці прымаемых мер па нарошчванню вытворчасці малака.
На гэта ж звярнуў увагу старшыня абл-сельгасхарчу Сцяпан Радкавец, які адзначыў, што Лунінеччына ў надоях на карову саступіла суседняму Ганцавіцкаму раёну. Па выніках 2013 года вытворчасць малака зніжана тут на 6,1 працэнта. Спад дапушчаны ў 13 з 16 сельгаспрадпрыемстваў, а ў трох гаспадарках раёна – СВК “Дзятлавіцкі”, “Азярніца” і “Дварэцкі” – надоі на карову склалі менш як 3000 кілаграмаў. Ніжэйшай за сярэднеабласную – 87,2 працэнта – застаецца ў нашым раёне таварнасць малака. Калі б названая галіна на Лунінеччыне працавала хаця б на ўзроўні сярэдніх па вобласці паказчыкаў, зазначыў дакладчык, то дадаткова змагла б атрымаць больш як 60 мільярдаў рублёў чыстага прыбытку. А гэта – паўгадавы фонд заработнай платы аграрыяў раёна.
Ключавым момантам паляпшэння спраў у вытворчасці малака з’яўляецца племянная работа. Тут вобласць займае ў рэспубліцы лідзіруючыя пазіцыі. На Лунінеччыне летась у разліку на 100 кароў атрымана 64 галавы прыплоду. Аднак ёсць гаспадаркі, дзе гэты паказчык у разы меншы. Так, у СВК “Дзятлавіцкі” ў разліку на 100 кароў атрымана толькі 27 цялятак. Не адпавядаюць тэхналагічным сярэднясутачныя прывагі маладняку. Ёсць праблемы з захаванасцю жывёлы. А яшчэ – з забеспячэннем кармамі. Па папярэдніх разліках хопіць іх да першай дэкады красавіка, а таму менавіта бяскорміца можа стаць чарговай прычынай падзення прадуктыўнасці кароў.
Канкрэтызуючы тэму якасці атрымліваемага малака (а яго на перапрацоўку вышэйшым гатункам і класам “экстра” павінна ісці з гаспадарак не менш як 90 працэнтаў), старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар звярнуўся да дырэктараў перапрацоўчых прадпрыемстваў з прапановай праяўляць большую зацікаўленасць у павышэнні якасці жывёлагадоўчай прадукцыі і не адварочвацца ад праблемы нізкагатунковай сыравіны. “Разумею, што яе ўвогуле не павінна быць, – сказаў Канстанцін Андрэевіч. – Але пакуль ёсць малако нізкіх гатункаў, то яго трэба перапрацоўваць, як гэта робяць у Пружанах, дзе ўстанавілі недарагую спецыяльную лінію”.
Што на Лунінеччыне будзе зроблена, каб выйсці з крызісу? Адказваючы на гэтае пытанне, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч адзначыў, што, перш за ўсё, пачалі наладжваць строгі кантроль за кармленнем жывёлы і збалансаванасцю яе рацыёнаў, асабліва па бялковай састаўляючай. Для гэтага закуплена неабходная колькасць шроту. З мэтай захавання тэхналагічнай дысцыпліны пастаянна вя-дзецца навучанне персаналу. Самая пільная ўвага будзе звернута на вырошчванне маладняку, аднаўленне статка і ўкамплектаванне фермаў матачным пагалоўем. Летась атрымана 14 859 цялушак. Больш, чым у папярэднім годзе асемянілі кароў. Адначасова, запэўніў кіраўнік раёна, стараюцца не ўпускаць з поля зроку навя-дзенне і падтрыманне парадку на фермах. “Адступаць больш нельга, трэба папраўляць становішча і рухацца наперад”, – зазначыў Васіль Міхайлавіч.
У тым, што ў вытворчасці малака няма невырашальных праблем, упэўнены намеснік старшыні аблсельгасхарчу Сяргей Буткевіч. Адначасова ён прапанаваў скарэкціраваць стратэгію на вясенне-летні перыяд з улікам кармавой базы. Не выключана, што дойны статак там, дзе гэта магчыма, давядзецца перавесці на кругласутачнае пашавае ўтрыманне, а таму варта ўжо сёння зрабіць тэрміновую рэвізію перасовачных даільных установак і па магчымасці прывесці іх у спраўны стан. Асноўных уплывовых момантаў Сяргей Канстанцінавіч адзначыў некалькі: якасная кармавая база, няўхільнае захаванне тэхналогій, належнае аснашчэнне жывёлагадоўчых памяшканняў і кваліфікаваныя кадры, якія “трэба прымусіць працаваць”.
Сур’ёзна прааналізаваць вынікі работы ў кожным раёне і вызначыць дакладныя шляхі вырашэння праблем запатрабаваў ад кіраўнікоў і старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. Обратитесь с помс,к ученым,если так интересно,как скармливать шроты,но вам ето наверное не надо,

  2. Может быть поделитесь познаниями? Чувствуется, уже приходилось их “успешно” претворять в жизнь. В таком случае может не стоит так нескромно судить о работе других?

  3. На 100гектаров 25 рагуль,а остальные безрогие?А где корма?Все лето рапортовали о болшом,полуторагодовом запасе кормов,а сейчас уже нет? А Огиевич знает,как скармливать шрот?Ведь ввалить коммерсантам за него огромные деньги это одно,а рационально их испольовать-целая наука.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть