Социум

Афрыканская чума – на кантролі

Афрыканская чума свіней (АЧС) – віруснае захворванне, якое суправаджаецца высокай тэмпературай цела (да 42-ух градусаў), адышкай, кашлем. Пры гэтым у жывёл прападае апетыт, узмацняецца смага, назіраюцца крывацёк з носа і параліч задніх канечнасцей, на скуры паяўляюцца чырвона-фіялетавыя плямы.

Для чалавека гэтая хвароба небяспекі не ўяўляе.
Ачагі АЧС летась былі зарэгістраваны ў Расійскай Федэрацыі, а таксама ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях Беларусі. Сёлета выпадкі захворвання выяўлены у Бранскай, Тульскай, Кастрамской і Ліпецкай абласцях Расіі, у Польскай Рэспубліцы і Луганскай вобласці Украіны.
Згодна з Пастановай Саўміна №758 ад 29 жніўня 2013 года “Ветэрынарна-санітарныя правілы ўтрымання прадуктыўных жывёлін у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян” забараняецца ўтрыманне свіней фізічнымі асобамі на прыватных падворках, размешчаных у радыусе 5 кіламетраў ад свінагадоўчых фермаў і комплексаў. На Лунінеччыне гэта – вёскі Дварэц, Вічын, Ракітна, Сасноўка, Яжаўкі, Язвінкі, Любажэрдзе, Азярніца, Бродніца, Купаўцы, Бараўцы, Цна. З мэтай недапушчэння парушэння Правілаў, у названых пунктах праводзяцца перыядычныя абходы прыватных гаспадарак. Пры выяўленні свіней на падворках на гаспадароў складваюцца пратаколы, за якім паследуе пакаранне.
У выпадку адмены або ўнясення змяненняў ці дапаўненняў у Пастанову №758 насельніцтву абавязкова паведамім аб гэтым.
Кацярына МАКСІМОВІЧ, галоўны ветурач раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть