ПроисшествияСоциум

“Апрануўся” па дарозе ў суд

ворыЛістападаўскім днём 14-гадовы Іван Станкевіч (імя і прозвішча тут і далей зменены – рэд.) прыехаў дызель-цягніком з Мікашэвіч у Лунінец. Быў аўторак, але юнак па ўважлівай прычыне прапускаў заняткі ў школе – ён прыбыў на суд…

Пасяджэнне суда, у якім Іван выступаў як абвінавачваемы, назначылі на 16 гадзін. Трэба было недзе правесці дзень, таму вырашыў завітаць да сяброў у сельскагаспадарчы каледж. Адзін з іх – Алесь Астапковіч – прапанаваў пахадзіць па магазінах, каб выбраць яму куртку. Накіраваліся ў “Магніт”. Праходзячы па павільёнах другога паверха, у поле зроку Івана трапіла спартыўная “байка”, якую вырашыў прымераць. Новая рэч настолькі спадабалася, што не захацелася яе здымаць. Скарыстаўшыся тым, што прадавец быў заняты сваёй справай, накінуў куртку і пайшоў. На вітрыне з шапкамі выбраў падыходзячы экзэмпляр, незаўважана сунуў у кішэню, і задаволены, разам з сябрам, пакінуў гандлёвы цэнтр.
На гэтым прыгоды юнакоў не закончыліся. На рынку яны гля-дзелі куртку для Алеся. У адной з палатак спадабаліся дзве мадэлі. Узялі іх на прымерку, пакінуўшы ў залог кашалёк. Алесь пад уплывам таго, што яго спадарожнік удала “правярнуў” здзелку ў магазіне, вырашыў таксама не вяртаць тавар. Але ж у прадаўца заставаўся кашалёк. І тут на дапамогу прыйшоў “вопытны” сябар, для якога не склала асаблівай цяжкасці забраць яго ў “іпэшніка”. Але гэта ўжо другая гісторыя…
Украдзеныя ў “Магніце” рэчы Іван разам са сваім рукзаком аддаў Алесю, які дызелем паехаў дадому ў Мікашэвічы. Сам жа зноў накіраваўся ў каледж. Адтуль супрацоўнікі міліцыі даставілі юнака на суд. У прафілактычнай размове суддзя Міхаіл Дзенісовіч расказаў аб наступствах, якія могуць паследаваць, калі хлопец не спыніцца і працягне супрацьпраўныя дзеянні. Аб дзённых прыгодах падлетка суду было яшчэ невядома, таму, можна сказаць, прыгавор вынеслі мяккі, накіраваўшы ў прымусовым парадку на 2 гады ў спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову.
Але туды юнак не спяшаўся адправіцца. На чацвёрты дзень пасля вердыкта ён зноў вырашыў выпрабаваць лёс. Пайшоў з прыяцелем прагуляцца па мікашэвіцкім рынку і магазінах. У адным з павільёнаў у кошыку жанчыны заўважыў кашалёк. У гандлёвым аб’екце было мнагалюдна, таму каштоўная рэч хутка перавандравала ў яго кішэню. Пасля гэтага юнакоў “здзьмула ветрам”. Аднак у той жа дзень Івана затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Каб не нарабіў яшчэ большай бяды, яго ўзялі пад варту і накіравалі ў следчы ізалятар.
У Мікашэвічах хлопчык жыве разам з татам, з якім застаўся пасля разводу бацькоў. Той пастаянна выязджае на заробкі ў Маскву, таму на выхаванне сына ў яго часу амаль не застаецца. На працягу ўсяго пасяджэння суда на вачах дарослага мужчыны не высыхалі слёзы. У тым, што сын трапіў на лаву падсудных, вінаваціў толькі сябе: “Не дагледзеў… не справіўся з выхаваннем… Я кіну работу ў Расіі, працаўладкуюся ў Мікашэвічах і буду выконваць свае бацькоўскія абавязкі належным чынам…”
Знаходжанне ў ізалятары на працягу амаль двух месяцаў, магчыма, прымусіла Івана задумацца над сваімі “подзвігамі”:
– Хачу вярнуцца дамоў і пачаць новае жыццё, закончыць 9 класаў, атрымаць прафесію і сумленна працаваць…
– Цябе ж папярэджвалі ў мінулы раз, чым усё можа закончыцца, – звярнуўся суддзя Міхаіл Дзенісовіч да абвінавачваемага.
– Я не думаў, што гэта настолькі страшна апынуцца ў чатырох сценах. Тут холадна, голадна… Прабачце мяне…
Слёзы пакаціліся з вачэй юнака. Хочацца верыць, што яны былі шчырымі, і Іван сапраўды раскаяўся…
Улічваючы, што Станкевіч прызнаў сваю віну цалкам, укра-дзенае вернута пацярпелым, і яны не маюць прэтэнзій, суд прыгаварыў юнака да трохмесячнага арышту. Як толькі адбудзе пакаранне, яму давядзецца бліжэйшыя два гады правесці ў спецустанове, згодна з лістападаўскім вердыктам суда.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть