Социум

Асцярожна, ледастаў!

ледоставЛедастаў – гэта час, калі сажалкі, рэкі, азёры пакрываюцца лёдам. Ён вельмі прыцягальны для дзяцей і дарослых. Можна скараціць шлях, пагуляць на рацэ ці возеры і, вядома, паспяхова парыбачыць. Але акрамя радасці, навізны адчуванняў перыяд ледаставу нясе з сабой і небяспеку.
Па-першае, лепш за ўсё не выпрабоўваць лёс і не выходзіць на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне 10 сантыметраў.
Па-другое, рабіць гэта бяспечней за ўсё там, дзе ўжо прайшлі людзі. Калі ж даводзіцца выходзіць на лёд першым, агледзьцеся: ці не асеў ён, ці няма ўмерзлай расліннасці або трэшчын, ці далёка палонкі. Добра мець з сабой моцную і доўгую палку. Перасоўвацца па лёдзе варта, не адрываючы ног і на адлегласці не менш за 5-6 метраў адзін ад аднаго.
Аказваючы дапамогу пацярпеламу, памятайце, што набліжацца трэба лежачы, паўзком на жываце, з расстаўленымі ў бок рукамі і нагамі, інакш рызыкуеце самі праваліцца пад лёд;
Калі ў вас пад рукой апынецца дошка, палка піхайце іх перад сабой і падавайце пацярпеламу за 3-5 метраў ад правалу. Нават шалік, знятае паліто ў такіх выпадках можа выратаваць жыццё.
Патрапіўшы ў бяду, варта неадкладна клікаць на дапамогу. Пакуль не прыйшла дапамога, захоўвайце спакой, спаспрабуйце абаперціся грудзьмі на кромку лёду з выкінутымі наперад рукамі і самастойна выбрацца. Узабраўшыся на лёд, рухайцеся лежачы, пакуль не не патрапіце ў небяспечнае месца.
Аляксандр ГЕЦМАН, старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть