Социум

Банк у інтэрнэце

У апошні час усё больш людзей карыстаецца інтэрнэтам. “Інтэрнэт-банкінг” – гэта сістэма выдаленнага абслугоўвання трымальнікаў банкаўскіх плацёжных картак, уладальніка бягучых (разліковых) рахункаў праз глабальную сетку. Сістэма забяспечвае доступ да рахункаў і банкаўскіх паслуг 24 гадзіны ў суткі з любой кропкі свету, дзе ёсць доступ у інтэрнэт.
Па словах начальніка аддзела рознічнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг філіяла №121 АСБ “Беларусбанк” Наталлі Шахрай, кліентам не трэба мець нейкія асаблівыя веды ці навыкі, усё вельмі даступна. Сістэма дазваляе кантраляваць уласныя рахункі, праглядваць рэшту сродкаў і міні-выпіскі, рабіць безнаяўныя плацяжы, у тым ліку па камунальных паслугах і за мабільную сувязь. З дапамогай інтэрнэт-банкінга можна гасіць крэдыты, выдадзеныя “Беларусбанкам” і шэрагам іншых, ажыццяўляць перавод з карткі на картку, папаўняць электронныя кашалькі Web Money и Easy Pay. Усе разлікі паміж кліентам і банкам адбываюцца ў рэжыме рэальнага часу, а таксама захоўваецца поўная гісторыя плацяжоў.
Зарэгістравацца ў сістэме “Інтэрнэт-банкінг” можна па адрасе: г. Лунінец, вул. Гагарына, 31, каб. 30 ці ў г. Мікашэвічы, вул. Першамайская, 9, маючы пры сабе толькі дакумент, што пацвярджае асобу і плацёжную карту ААТ “Беларусбанк”. Усю падрабязную інфармацыю аб магчымасцях падключэння і функцыянавання можна атрымаць па тэлефонах: 2-18-93 ці 2-13-58.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть