Социум

БЕСПРАЦОЎНЫЯ ВУЧАЦЦА

За сродкі дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці насельніцтва каля 70-ці жыхароў раёна ў студзені пачалі заняткі па авалодванню рабочымі спецыяльнасцямі.

Згодна з графікам навучання, большая частка іх накіравана ў мясцовы сельгаскаледж на курсы муляраў і маляраў-тынкоўшчыкаў. Будучых машыністаў маставога крана і электрамеханікаў рыхтуюць у Пінску, мантажнікаў сантэхнічнага абсталявання і стропальшчыкаў – у Брэсце. Толькі палове з цяперашніх “курсантаў” на падставе трохбаковых дагавораў гарантаваны рабочыя месцы на канкрэтных прадпрыемствах. Але ўсе, хто набудзе запатрабаваную цяпер прафесію, больш упэўнена будуць адчуваць сябе на рынку працы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть