Социум

Было жыллё службовае – стане камерцыйнае

У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №563 ад 16.12.2013 г. “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін”, з 1 красавіка гэтага года службовыя жылыя памяшканні, размешчаныя на тэрыторыі горада Лунінца і Лунінецкага раёна, будуць уключаны ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання.
Просім грамадзян, якія займаюць службовую жылплошчу, пасля 01.04.2014 г. звярнуцца ў ЖЭС (г. Лунінец, вул. Савецкая, 37) ці мясцовыя сельвыканкамы для заключэння дагавора найму жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання.
У адпаведнасці з падпунктам 1.9 пункта 1 Указа, адмова ад заключэння адпаведнага дагавора не вызваляе наймальнікаў, паўналетніх членаў, былых членаў сем’яў выбыўшых (памёршых) наймальнікаў жылых памяшканняў ад унясення платы за карыстанне жылым памяшканнем камерцыйнага выкарыстання.
Тэлефон для даведак: 2-12-87 (жыллёвы ад-дзел райвыканкама).

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть