ПроисшествияСоциум

Цана падманнага выкліку

102Тэлефон 102 – адзін з самых важных. Яго павінен ведаць кожны чалавек. Ад гэтага ў многіх выпадках залежыць жыццё, і не толькі ўласнае. Але здараецца, што нумар “102” становіцца інструментам для забавы. Называецца гэта – заведама падманны выклік спецыялізаваных службаў.
Калі тэлефануеце па экстранных нумарах, не маючы для гэтага ніякіх прычын, даючы несапраўдны адрас, або каб «насаліць» суседзям, памятайце, што артыкул 17.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае за гэта штраф ад 4 да 15 базавых велічынь. Пры паўторным на працягу года такім жа парушэнні – ад 20 да 50 базавых велічынь.
Жыхар Любачына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, не знайшоў 400 тысяч рублёў, якія схаваў у буфеце. Аб тым, што грошы зніклі, заявіў у міліцыю. Прыбыўшыя па выкліку аператыўнікі знайшлі ў буфеце-“сейфе” не 400, а 800 тысяч рублёў. Аднак, наўрад ці хопіць знойдзенай дадаткова сумы, каб аплаціць адміністрацыйны штраф.
Вынаходніцыкі спосаб для вырашэння сямейнай праблемы знайшоў раўнівец-лунінчанін. Прыйшоўшы дадому, ён не застаў жонку. Здагадаўся, што яна ў сяброўкі, але закралася думка: “А можа яна там сустракаецца з іншым мужчынам?”. Раўнівец набраў нумар “102” і паскар-дзіўся, што жонка яго зняважыла. Ён разлічваў на тое, што праваахоўнікі даставяць “няверную” дамоў, але пралічыўся… Давялося разлічвацца самому па ўсёй строгасці закона.
Яшчэ большую “вынаходлівасць” праявіў жыхар Кажан-Гарадка, паявіўшыся на рабоце ў нецвярозым стане. Калі яму прапанавалі дыхнуць у “трубачку”, работнік, ведаючы, што вынік будзе станоўчы, адмовіўся ад агляду і патэлефанаваў у РАУС: “Брыгадзір спрабуе мяне задушыць…” Нарад міліцыі хутка разабраўся, у чым справа, але час быў патрачаны дарэмна.
За падманны выклік затраты на прыбыццё спецыялізаваных службаў даводзіц-ца кампенсаваць вінаватым. Сёлета пракуратурай раёна прад’яўлена ў суд 29 іскаў аб спагнанні адпаведнага ўрону на суму 3 мільёны 805 тысяч рублёў. Задаволены 5 іскаў, па двух – вытворчасць спынена ў сувязі з добраахвотнай кампенсацыяй. Акрамя гэтага, тэлефанаваўшым за падманны выклік давялося аплаціць і штраф. У гэтым напрамку пракуратура працягне работу і далей.
Паважаныя грамадзяне, перш чым набраць нумар міліцыі, пераканайцеся, што ваша маёмасць сапраўды прапала або ёсць сапраўды важкая прычына. Памятайце, што пакуль следча-аператыўная група знаходзіцца на падманным выездзе, супрацоўнікі РАУС могуць не паспець аказаць дапамогу тым, хто сапраўды мае ў гэтым патрэбу.
Вераніка ПАЛЯЙЧУК,
стажор пракуратуры.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть