Социум

Чацвёртая – завяршальная

чарга рэканструкцыі асушаных зямель пачнецца сёлета на Палескай доследнай станцыі меліярацыйнага земляробства і лугаводства.
Аднаўленчыя работы будуць праведзены на плошчы 400 гектараў. Асушаны ў 1963 годзе ўчастак мае вельмі складаны рэльеф, што перашкаджае рабоце на ім сучаснай шыроказахопнай тэхнікі. Зра-біць яго больш зручным для землекарыстальнікаў дапаможа адна з апошніх распрацовак мясцовай лабараторыі меліярацыі – выбарачны дрэнаж з калонкамі-паглынальнікамі. Ён будзе прыменены разам з сеткай адкрытых каналаў.
На гэтым работы па адраджэнню меліяраваных зямель на станцыі будуць завершаны. Прайшоўшыя з 2003 года тры чаргі рэканструкцыі, сярод якіх ажыццяўленне інжынернага праекта па ахове населенага пункта ад паводкавых вод з будаўніцтвам сучаснай помпавай станцыі, дазволілі аднавіць амаль 1 тысячу раней асушаных тарфянікаў. Працаўнікам станцыі трэба толькі рацыянальна іх выкарыстоўваць і нарошчваць вытворчасць прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть