Социум

Чыгунка – не месца для прагулкі

Чыгунка лічыцца месцам павышанай бяспекі. Летась на ўчастку абслугоўвання Лунінецкай дыстанцыі пуці зарэгістраваны адзін факт гібелі чалавека.
Рэйкавая каляіна – не сцежка для пешаходаў і не месца для прагулкі. На жаль, не ўсе разумеюць, якой небяспекі яны падвяргаюцца, ідучы па шпалах. Некаторыя лічаць, што машыніст, убачыўшы на шляху пешахода, падасць сігнал і лёгка спыніць цягнік. Гэта памылка. Трэба добра запомніць, што цягнікі ідуць з высокімі хуткасцямі і, каб спыніцца, трэба прайсці тармазны шлях ад 800 да 1600 метраў.
Сумная статыстыка сведчыць, што ў большасці выпадках траўміравання пацярпелыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення і грэбавалі правіламі. На жаль, дарослыя часта падаюць прыклад бяздумных адносін да ўласнай бяспекі дзецям.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА: хадзіць па чыгуначных пуцях; пераходзіць і перабягаць праз чыгуначныя пуці перад цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў; пераходзіць праз пуці адразу ж пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху транспарту сустрэчнага напрамку; пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме або чырвоным сігнале святлафора пераезнай сігналізацыі; падлазіць пад вагонамі і пералазіць праз аўтасчэпкі; праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй як 5 метраў ад крайняй рэйкі; праходзіць па чыгуначных мастах і тунэлях, не абсталяваных дарожкамі для праходу пешаходаў; падымацца на апоры, а таксама дакранацца да спускаў, якія ідуць ад апоры да рэйкі; набліжацца да змешчаных пад напругай правадах або частак кантактнай сеткі на адлегласці бліжэй за 8 метраў.
Каб не дапусціць бяды, неабходна быць больш уважлівымі. Не падвяргайце сябе, сваіх блізкіх і дзяцей небяспецы, строга выконвайце правілы, знаходзячыся на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
Адміністрацыя Лунінецкай дыстанцыі пуці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть