Социум

ЧЫГУНКА ПАТРАБУЕ ПІЛЬНАСЦІ

Зноў і зноў нагадваем аб захоўванні правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце!
За першае паўгоддзе на тэрыторыі Баранавіцкага аддзялення ад наезду рухомага саставу пацярпелі 14 чалавек (за аналагічны перыяд летась – 16), у тым ліку 9 – загінулі. Няўважлівасць на чыгунцы праяўлялі людзі розных сацыяльных катэгорый і ўзросту: 4 рабочыя, 3 беспрацоўныя, 1 служачы, 4 пенсіянеры, 2 непаўналетніх. З ліку пацярпеўшых 9 грамадзян былі ў стане алкагольнага ап’янення.
Акрамя таго, сёлета адбыліся 2 дарожна-транспартныя здарэнні на пераездах, у выніку чаго траўміраваны 1 чалавек. Не можам заспакойвацца зніжэннем аварыйнасці (летась за паўгоддзе адбылося 7 ДТЗ, у выніку якіх 3 чалавекі загінулі і 1 – быў траўміраваны). Зноў і зноў заклікаем вас запомніць дзеянні, якія забараняюцца пры карыстанні чыгуначным рухомым саставам. Нельга: 
прыхіляцца да вагонаў, што стаяць;
пакідаць дзяцей без нагляду пры пасадцы ў вагоны і (ці) высадцы з іх;
ажыццяўляць пасадку і (ці) высадку ў час руху;
стаяць на падножках і пераходных пляцоўках;
затрымліваць адкрыццё і закрыццё аўтаматычных дзвярэй тамбураў;
высоўвацца з вокнаў вагонаў і дзвярэй тамбураў;
праязджаць у месцах, не прыстасаваных для праезду;
пашкоджваць чыгуначны рухомы састаў;
падлязаць пад чыгуначны рухомы састаў і пералазіць праз аўтасцэпныя ўстройствы паміж вагонамі;
узнімацца на дах чыгуначнага рухомага саставу;
курыць у вагонах прыгарадных цягнікоў ці ў месцах, якія не прызначаны для курэння, у пасажырскіх цягніках.
Юлія НАВІЦКАЯ, інжынер па ахове працы станцыі Лунінец.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть