Социум

Дадзены старт агітацыйнай кампаніі

23 cакавіка – выбары дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў XXVII склікання

Завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Пасведчанні атрымалі 4 прэтэндэнты на дэпутацкі мандат у абласны Савет, 43 – у раённы, 22 – у Мікашэвіцкі гарадскі і 124 – у сельскія Саветы дэпутатаў. Адзін з прэтэндэнтаў зняў кандыдатуру ў добраахвотным парадку.
Кажучы іншымі словамі, да агітацыйнай кампаніі дапушчаны практычна ўсе, хто падаў дакументы ў раённую выбарчую камісію.
Згодна з арт. 481 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, для фарміравання ўласнага выбарчага фонду кандыдаты ў дэпутаты маюць права адкрыць рахункі для добраахвотных ахвяраванняў. Гэтай магчымасцю скарысталіся кандыдаты ў дэпутаты абласнога Савета Эдуард Гаўрылковіч, Ігар Невар і Мікалай Арашкевіч.
Іх спецыяльныя рахункі адкрыты ў ЦБП №119 філіяла №121 ААТ “АСБ Беларусбанк”, БІК – 150501854, г. Лунінец, Брэсцкай вобласці, вул. Гагарына, 31:
ГАЎРЫЛКОВІЧ Эдуард Генадзьевіч – рахунак №3014555519012.
НЕВАР Ігар Леанідавіч – рахунак №3014555517038.
АРАШКЕВІЧ Мікалай Уладзіміравіч – рахунак №3014555519025.
Варта заўважыць, што памер пазначаных фондаў абмежаваны: для кожнага з кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета – да 30 базавых велічынь, раённага, гарадскога і сельскіх – да 10 базавых велічынь. Паступленні на ўказаныя рахункі сродкаў ад грамадзян Рэспублікі Беларусь не могуць перабольшваць 2 базавыя велічыні, ад юрыдычных асоб – 5 базавых велічынь. Іншаземныя грамадзяне наогул не маюць права рабіць узнос на рахункі. Для фарміравання спецыяльных выбарчых фондаў кандыдаты могуць выкарыстоўваць уласныя сродкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть