ПроисшествияСоциум

«Дапаможам ім перажыць зіму»

бабуляРаённая арганізацыя Беларускага Чырвонага крыжа праводзіць сацыяльную акцыю.

Валанцёры наведваюць пажылых людзей на даму, мыюць вокны, дапамагаюць па гаспадарцы. Кожны жадаючы можа далучыцца да акцыі – адзінокім бабулям і дзядулям патрэбны цёплыя рэчы, коўдры, гігіенічныя наборы.
Рэчы можна прынесці на адрас: г. Лунінец, вул. 50 год Кастрычніка, 4, а больш інфармацыі атрымаць па тэлефоне 2-38-47.

 

МАЛЕНЬКІЯ РАДАСЦІ ДЛЯ ПАВАЖАНЫХ ЛЮДЗЕЙ

У рамках праекта “Актыўнае цяперашняе пажылых людзей” прадстаўнікі ваеннага пакалення Лунінеччыны наведалі Пінскі драматычны тэатр.

Землякі пазнаёміліся з цікавай пастаноўкай “Гаральд і Мод”. Не менш захаплення выклікалі творчыя работы, прадстаўленыя на выставе “Асенняя мелодыя душы”, што прайшла ў кінатэатры “Кастрычнік” г. Лунінца. Тут жа адбылася праграма «Засентябрило за окном», арганізаваная таленавітымі педагогамі дзіцячай школы мастацтваў. Лунінчан, якія па стану здароўя не змаглі прыняць удзел у мерапрыемствах, наведалі на даму з міні-канцэртамі.

Не засталіся абыякавымі да падапечных цэнтра валанцёры з сярэдняй школы №3 райцэнтра і прафтэхкаледжа сельскагаспадарчай вытворчасці. Юнакі і дзяўчаты прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Ураджайныя градкі”.

 

СВЯТКУЕМ ЦЭЛЫ ТЫДЗЕНЬ

У кастрычніку ветэраны педагагічнай працы адзначаюць адразу дзве даты – Дзень пажылых і Дзень настаўніка. Сёлета святочны настрой працягваўся аж цэлы тыдзень!

Спачатку сталі ўдзельнікамі цёплай сутрэчы, арганізаванай супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва Ірынай Мархотка і Лідзіяй Чыжаковай. У кінатэатры “Кастрычнік” прысутных парадавалі народны аркестр народных інструментаў Лунінецкай ДШМ (мастацкі кіраўнік – Наталля Юрцэвіч), дзіцячы ансамбль “Кросны” (Сяргей Рыхцер) і асобныя выканаўцы – Таццяна Мартынава, Віктар Круглік, Максім Перапёлкін. Кожны нумар самадзейнасці пацвердзіў, што нашы землякі – самыя таленавітыя! Пасля канцэрта мы мелі шанц убачыць кіно ў фармаце 3D, за што шчыра ўдзячны работнікам кінатэатра.

Не менш цёплую праграму падрыхтавалі ў тэрытарыяльным цэнтры да прафе-сійнага свята педагогаў. Удзельнікі мерапрыемства за “салодкім сталом” абмеркавалі надзённыя клопаты і падзяліліся жыццёвымі радасцямі. Не засталіся забытымі настаўнікі, якія па стану здароўя не выходзяць з дому. Да іх з віншаваннямі і наборамі прадуктаў харчавання завіталі прадстаўнікі нашага савета і валанцёры Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй арганізацыі Таццянай Кацуба. Упэўнена, кожны настаўнік у гэтыя святочныя дні адчуў клопат і ўвагу ад былых калег.

АЗБУКА БЯСПЕКІ ПАЖЫЛОГА ЧАЛАВЕКА

Народная думка сведчыць: чым больш сталага узросту чалавек, тым меншая верагоднасць стаць ахвярай злачынства. Аднак статыстыка паказвае, што пажылыя людзі больш падвержаны ашуканству і грабяжу. Не будзе лішнім нагадаць аб правілах захавання ўласнай маёмасці.

Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама Віктар Мельнікаў паведаміў:

– Асабістая бяспека чалавека пачынаецца з яго жылля. Неабходна ўстанавіць трывалыя замкі на дзвярах і вокнах. Запасныя ключы лепш пакідаць у суседзяў, чым хаваць пад дыванком на ўваходзе або ў паштовай скрыні. Пры наведванні вас работнікамі розных службаў, прасіце паказваць пасведчанне ці тэлефануйце іх работадаўцу, калі заўважыце штосьці падазронае. Пажадана ўстанавіць сігналізацыю. Па вуліцы хадзіце з кім-небудзь знаёмым, кашалёк тры-майце ва ўнутранай кішэні, не бярыце з сабой вялікія сумы грошай без неабходнасці.

Калі падчас размовы па тэлефоне вас просяць нумар вашай крэдытнай карткі, асабісты код, нумар тэлефона або рахунак у банку, не давайце такой інфармацыі. Будзьце ўважлівы ў афармленні афіцыйных папер, яны могуць быць спробай ашуканства. Праяўляйце асцярожнасць пры заключэнні страхавога поліса, дагавораў аб продажы ўласнасці. Звярніце ўвагу на паводзіны асобы. Калі вы заўважыце паспешнасць, не ідзіце на ўступкі, папрасіце паглядзець паперы тых, каму вы давяраеце.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть