Социум

Дзейнасць, накіраваная на ўдасканаленне законаў

Закончыла работу 3-я сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Расказвае член Савета Рэспублікі Таццяна УДАВЕНКА:

– Асноўным вынікам сесіі лічу прыняцце праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год”. Бюджэт захаваў сваю сацыяльную накіраванасць і па праву стаў галоўным фінансавым дакументам надыходзячага года.
У ходзе сесіі ўнесены папраўкі і дапаўненні ў некаторыя заканадаўчыя акты. Так, прыняты змяненні ў законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання, у закон “Аб эканамічнай неплацёжа-здольнасці (банкруцтве)”. Зацверджаны шэраг іншых заканадаўчых рашэнняў па важнейшых пытаннях развіцця дзяржавы.
Спынюся на законапраекце “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання”. У прыватнасці, шмат новага з’явілася ў Грама-дзянскім кодэксе Рэспублікі Беларусь. Асабліва ў раздзелах, якія маюць дачыненне да ўдакладнення відаў дзейнасці, што не з’яўляецца прадпрымаль-ніцкай.
Што датычыць Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, то тут варта адзначыць змяненне парадку налічэння падатку на прыбытак. Цяпер ён будзе рабіцца па фактычнаму стану за адпрацаваны месяц. Павялічваецца падатак за здачу ў арэнду жылля.
Прадугледжана ўвядзенне дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху і адзінага падатку на даход для юрыдычных асоб, якія аказваюць паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонце. Сродкі, якія паступяць у бюджэт з гэтых крыніц, будуць выдаткаваны на рамонт і добраўпарадкаванне дарог.
Варта адзначыць, што змяненні ў Падатковы кодэкс накіраваны, перш за ўсё, на прывядзенне яго нормаў у адпаведнасць з прынятымі міжнароднымі абавязацельствамі і дзейнічаючымі заканадаўчымі актамі.
У ходзе 3-яй сесіі было разгледжана і прынята каля 70 законапраектаў. Неўзабаве ўступіць у дзеянне Закон “Аб канстытуцыйнай судавытворчасці”. У адпаведнасці з ім будуць прыкметна пашыраны задачы, якія стаяць перад Канстытуцыйным судом Рэспублікі Беларусь, удакладнена яго кампетэнцыя і катэгорыя спраў, па якіх ён можа даваць заключэнні або прымаць рашэнні. Акрамя гэтага, з 1 студзеня 2014 года ўводзіцца адзіная сістэма агульных судоў. Адбудзецца спрашчэнне Гаспадарчых і Ваенных судоў.
Згодна з папраўкамі, унесенымі ў Законы “Аб ветэранах”, “Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці” і “Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь” устанаўліваюцца новыя катэгорыі ветэранаў – ветэраны Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Дакладна вызначана кола асоб, якія адносяцца да гэтых катэгорый.
З іншых заканадаўчых актаў варта адзначыць унясенне дапаўненняў і змяненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання зямельных адносін, у Кодэкс Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, “Аб фізічнай культуры і спорце”, а таксама ў некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях натарыяльнай дзейнасці, у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” і іншыя.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть