ПроисшествияСоциум

Дзіця трапіла пад цягнік

Няўважлівасць, бяспечнасць і парушэнне ўстаноўленых правілаў паводзінаў на чыгунцы прыводзіць да горкіх наступстваў, нягледзячы на ўсе намаганні супрацоўнікаў сталёвых магістраляў.
Як сведчаць матэрыялы праверак, траўміраванне грамадзян рухомым саставам у асноўным адбываецца па віне саміх пацярпелых. 28 красавіка ў Буда-Кашалёўскім раёне пад колы цягніка трапіла дзіця, якому ўлетку споўніцца 2 гады. Малышка гуляла без нагляду дарослых і выйшла на чыгуначныя пуці. Машыніст прымяніў экстраннае тармажэнне, але наезду пазбегнуць не ўдалося. На шчасце, сур’ёзных пакалечанняў дзяўчынка не атрымала.
Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Жлобінскім раёне. 1 мая рухомы састаў збіў 55-гадовага мужчыну, які ішоў па пуцях у навушніках.
Будзьце крайне асцярожнымі і выконвайце правілы паводзін на чыгунцы. Памятайце! Гэта не месца для прагулак, а зона павышанай небяспекі. І нават маленькая памылка можа абярнуцца вялікай трагедыяй.
Юлія КРЫЎКО, інжынер па ахове працы станцыі Лунінец.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть