Экология

ЛЮБУЕШСЯ – БЯСПЛАТНА, ЗАБРУДЖВАЕШ – ПЛАЦІ!

Каго б ні спытаў аб галоўнай славутасці Беларусі – суайчынніка ці госця з-за мяжы, – кожны  адкажа: лес.
Чаму ж не захоўваем наша агульнае багацце, чаму забруджваем наваколле цвёрдымі бытавымі адходамі? Нашы работнікі наводзяць санітарны парадак у лясных масівах, імкнуцца добраўпарадкаваць зялёныя зоны ў месцах масавага адпачынку. Але леснікі не вырашаць праблему, калі несумленныя грамадзяне па-ранейшаму будуць выкідваць смецце ў лес.
Заклікаем берагчы прыроду, але і спыняем злачынныя адносіны да яе. Сумесна з супрацоўнікамі РАУС, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзім рэйды і караем тых, хто парушае санітарны парадак. Сёлета за засмечванне лесу бытавымі адходамі скла-дзены 25 адміністрацыйных пратаколаў. Вінаватыя пакараны штрафамі, якія складаюць: на фізічную асобу – да 20 базавых велічынь, індывідуальнага прадпрымальніка – да 50, юрыдычную асобу – да 300.
Прымусім тых, хто праяўляе экалагічную нявыхаванасць, адказваць рублём. І ўсё ж спадзяемся на вашу свядомасць. Толькі тыя, хто беражэ лес, маюць права “людзьмі звацца”…
Аляксандр МУРАВЕЙКА, намеснік дырэктара лясгаса.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть