Экология

СПРАВА ДЛЯ САПРАЎДНЫХ МУЖЧЫН

З 1 кастрычніка да 30 снежня 2012 года адкрыты асенне-зімовы сезон палявання на капытных жывёл.
Загонам і з сабакамі – у светлы час сутак, з засады і падыходу – на працягу сутак.
Ружэйна-загоннае паляванне на капытных жывёл па разавых дазволах можа праводзіцца ў дазволеныя два дні, якія ўстаноўлены арандатарам паляўнічых угоддзяў, а таксама ў суботу, нядзелю, дзяржаўныя святы і святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі.
Ружэйнае паляванне на капытных жывёл з засады, падыходу, падманьваннем па разавых дазволах – ва ўсе дні тыдня.
Грамадзяне могуць праводзіць паляванне пры наяўнасці: дзяржаўнага пасведчання, карткі ўліку парушэнняў; дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічага ружжа, пры выкарыстанні яго на паляванні; разавага дазволу на здабычу жывёлы і пуцёўкі да яго з указаннем месцаў, дзе дазволена паляванне.
Забаронена паляванне ў час, які не ўказаны ў разавым дазволе на здабычу жывёлы і пуцёўцы да яго.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть