Экология

Адкрыта паляванне

522НА АЛЕНЯ…

Пачынаючы з 1 па 30 верасня 2013 года адкрыта паляванне з ружжамі з засады, з падыходу, з падманьваннем (на вабу) на лася, аленя высакароднага і плямістага, еўрапейскую лань.

Паляванне праводзіцца з 18 да 9 гадзін па разавых дазволах на нарміраваныя віды жывёлін – дарослых самцоў і селекцыйных жывёлін любога полу.

 

…БАБРА І ВЫДРУ

З 1 верасня 2013-га па 31 студзеня 2014-га адкрыта паляванне з падыходу, з засады ў светлы час сутак  на рачных бабра і выдру (любога полу і ўзросту).

З паляўнічых ружжаў дазволена  прымяняць – наразное з дулавай энергіяй кулі больш як 1500 джоулей і гладкаствольнае – з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, начыненых 5-міліметровым і большым  шротам; лавушкі (акрамя пятлі), сачкі, капканы № 5-7. Паляўнічыя сабакі тэр’еры, таксы, лайкі, шпіцы і прымітыўныя пароды, выжлы, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі.

Паляванне з прымяненнем ружжаў дазваляецца ў суботу, нядзелю і вызначаныя карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў іншыя два дні ў тыдзень, а таксама ў дзяржаўныя святы, святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі, і ў асобныя рабочыя дні ў выпадку іх пераносу Саўмінам Рэспублікі Беларусь на выхадныя дні.

Паляваць без ружжа можна ва ўсе дні тыдня. Устаноўка і праверка самаловаў дазваляюцца толькі ў светлы час сутак.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть