Экология

Бярозавік – па правілах

– Зараз сезон нарыхтоўкі бярозавага соку. Каб набыць яго, звярталіся ў лясніцтва. Там прапанавалі заплаціць грошы і сваім транспартам дабірацца да лесасекі. Дарога туды нядобраўпарадкавана і легкавым аўтамабілем ехаць не вельмі зручна. Чаму б гэты сок не прадаваць бліжэй да спажыўца, хаця б у гандлёвых кропках горада?
Адказвае інжынер па пабочнаму карыстанню Лунінецкага лясгаса Таццяна РУСАНАВА:
– Бярозавы сок – гэта прадукт, які вельмі хутка псуецца. Літаральна праз 8 гадзін у ім пачынаюць сваё дзеянне дрожжавыя грыбкі, і ён мутнее. Некалькі год таму спрабавалі наладзіць рэалізацыю соку праз магазіны райспажыўтаварыства, але эксперымент не ўдаўся. Таму займаемся толькі прамысловай нарыхтоўкай бярозавіку, які накіроўваем на перапрацоўчыя заводы. У той жа час набыць свежы сок можа кожны жыхар Лунінеччыны. Гараджанам, напрыклад, для гэтага патрэбна звярнуцца ў Лунінскае лясніцтва. Там заплаціце грошы (1100 рублёў за літр), і непасрэдна на лесасецы выбераце сабе свежы прадукт. Што датычыць дарог, то ў цэлым пад’езды ёсць усюды. Калі ж па нейкай прычыне яны становяцца непраезнымі, то сок да вашага аўтамабіля даставяць зборшчыкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть