Лісты ў "ЛН"Экология

Камунальнікі “параіліся” з жыхарамі

востры сігнал3  За подпісам дырэктара Лунінецкай ЖКГ у рэдакцыю “ЛН” даслана тлумачэнне на матэрыял “Горкі сюрпрыз ад камунальнікаў”, змешчаны ў №39 за 05.06.2013 г.

востры сігнал4Па словах В.М. Вакульчыка, пладовыя дрэвы былі спілаваны са згоды жыхароў дома №10 па вуліцы Чырвонаармейская. Але ж, калі гэта так, не было б падставы для скаргі. Тое, што парадак наводзіць трэба, ніхто не аспрэчвае. Толькі рабіць гэта неабходна ў адпаведнасці з усімі правіламі і нормамі заканадаўства. Мяркую, камунальнікі ведаюць, што перш, чым спілаваць дрэвы ў населеных пунктах, неабходна прадаставіць не толькі фотоаматэрыялы, але і аформіць адпаведнае заключэнне, скласці схему размяшчэння раслін. Гэта не было зроблена перад знішчэннем пладовых дрэў.

востры сігнал2На тэрыторыі двара яшчэ заставаліся сапраўды аварыйныя дрэвы. Хочацца спадзявацца, што работы па спілаванню астатніх бяроз, ліп і іншых, што ствараюць пагрозу для жыцця людзей, завершаны ў адпаведнасці з палажэннем аб парадку выдачы дазволаў на выдаленне і перасадку аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах. На гэты раз прадстаўнікі сямі кватэр не аспрэчвалі факт аварыйнасці і паставілі свае подпісы. Праўда, не зусім зразумела ў якім дакуменце. Называецца ён “Дадатак да пратакола № __ сходу жыльцоў дома №10 па вул. Чырвонаармейская”. Але ні нумара пратакола, ні даты правядзення сустрэчы на гэтым бланку няма…

Што датычыць касметычнага рамонту ў пад’ездах, то яго “плануецца выканаць у ліпені-жніўні гэтага года”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть