СоциумЭкология

Ловім пушных звяроў

белкаЗ 2 лістапада па 26 студзеня 2014 года адкрываецца асенне-зімовы сезон палявання на зайцоў (беляка і русака), вавёрку звычайную, гарнастая, тхара, куніцу (лясную і каменную).

Здабываць іх дазваляецца ў светлы час сутак ружэйным спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падходу, з засады, загонам і без стрэльбы. Грамадзянам можна выходзіць на паляванне ў суботу, нядзелю, а таксама ў вызначаныя карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў іншыя два дні ў тыдзень, у дзяржаўныя святы, у дні,  аб’яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі. Ахвотнікам да пушных звяроў неабходна мець дзеючае дзяржаўнае пасведчанне на права палявання, дазвол органаў унатраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі з яе выкарыстаннем, наяўнасць паляўнічай пуцёўкі.

Ва ўсе дні тыдня можна лавіць лясных насельнікаў без ружжа. Устаноўка і праверка самаловаў дазваляюцца толькі ў светлы час сутак.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть