КультураСоциумЭкология

У царстве кветак

палисадНеяк давялося суправаджаць латвійскую дэлегацыю. Праязджаючы па вёсках Лунінеччыны, госці не хавалі свайго здзіўлення, калі бачылі перад дамамі градкі з бульбай. На пытанне, няўжо ў вас не хапае зямлі для агародніны, як магла тлумачыла, што бульба, так бы мовіць, менталітэт нашага краю. Канешне, сустракаліся і сядзібы, перад вокнамі якіх трапляліся прывычныя іх воку газоны і клумбы…

На жаль, не ведала я тады, што ў нас на Лунінеччыне ёсць сям’я, на двары якой пануе рознакаляровае царства прыгажунь-кветак. Яно з усіх бакоў ахутвае нядаўна адрамантаваны звонку дом, калодзеж, хлеўчык і плаўна пераходзіць у вялізную клумбу, якая раскінулася на 30 сотках зямлі! А як гарманічна ўплятаюцца ў яе невялічкія градкі з таматамі, бульбай, клубніцамі, цыбуляй і агуркамі…

Калі гэтае хараство я ўбачыла на ўчастку Вольгі ЧЫРЫНАЙ (на здымку разам з дочкамі Юляй і Насцяй) з Яжавок упершыню, то літаральна забылася, пра мэту, з якой трапіла сюды. Пераходзячы ад кветачкі да кветачкі, удыхаючы іх непаўторны водар,  не пераставала здзіўляцца сіле жанчыны, якая здолела падпарадкаваць свайму апантаннаму захапленню сям’ю – мужа, чатырох сыноў і дзвюх дачушак. Двое ўжо дарослых сыноў, як і бацька,  заўсёды прыязджаюць з камандзіровак з якімі-небудзь новымі кветкамі ці раслінамі, каб пасля яны радавалаі сваім цвіценнем ці аксамітавай зелянінай дружную сям’ю.

–А вось – чайная ружа,паказвае Вольга Анісімаўна на вельмі сціплую ў гэтым харастве кветачку. Гэта яна – галоўная віноўніца майго захаплення. 20 год таму любіміцу сям’і купіла за 3 савецкія рублі! З таго часу і “захварэла” думкай мець у  сябе шмат кветак. Маё захапленне першым падтрымаў муж Андрэй Ігаравіч. Менавіта ён настаяў на тым, каб я займалася толькі любімай справай.

Вы думаеце так проста за кветкамі даглядаць? Кожная ж з іх  свой характар, а то і нораў мае. З адной дастаткова пагутарыць, і яна зацвіце, другой жа трэба і з зямлёй, і з суседзямі дагадзіць. Колькі я  спецыяльных кніжак прачытала,  каб разумець  сваіх гадаванцаў! І яны, дзякуй Богу, аддзячваюць за клопат. Вясна і пачатак лета сёлета выдаліся не вельмі спрыяльнымі: то лівень, то град, давялося шмат каля  свайго “садочка” пахадзіць. Але ж, бачыце, не дарэмна…

Вольга Анісімаўна стала нетаропка пералічваць назвы сваіх кветак, запомніць якія на слых проста немагчыма. Адных флоксаў больш за 100 гатункаў!

Уразілі на ўчастку Чырыных і прыгожыя куточкі адпачынку: млын з рухаючыміся ветракамі, возера з застыўшымі гарлачыкамі і жабкамі на беразе, пластмасавы вожык, які здаецца вось-вось нырне ў зараснікі квітнеючых лілей…

Не вытрымала, запытала, дзе гаспадыня прадае свае кветкі? У адказ – сціплая ўсмешка:

– За ўсё жыццё не прадала ніводнай. Калі трэба, людзям аддаю за ўдзячныя словы. Рада, што любяць кветкі. Значыць – добрыя…

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть