СоциумЭкология

Заслона “чуме”

паросяУспышка афрыканскай чумы, якая была зафіксавана ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях, паставіла пад пагрозу існаванне свінагадоўчых фермаў. З мэтай лакалізацыі ачагу і недапушчэння распаўсюджвання вельмі небяспечнай хваробы, якая можа за лічаныя дні “выкасіць” усё пагалоўе, і паставіць пад пагрозу харчовую бяспеку краіны, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў адпаведныя пастановы.

Улічваючы тое, што на тэрыторыі Лунінеччыны знаходзіцца свінагадоўчы комплекс, які належыць СВК “Дварэцкі”, гэтыя заканадаўчыя акты маюць непасрэднае дачыненне да нашага раёна.

Згодна з ветэрынарна-санітарнымі правіламі вырошчвання свіней забараняецца іх утрыманне на асабістых падворках работнікаў, якія працуюць на комплексе. Гэта забарона распаўсюджваецца на фермерскія гаспадаркі, прыватных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, якія жывуць у радыусе не менш як 5 кіламетраў ад месца  размяшчэння комплексу. Згодна з разлікамі, праведзенымі землеўпарадкавальнай службай  раёна, у такую зону трапляюць вёскі Дварэц, Ракітна, Вічын, Сасноўка, Яжаўкі, Язвінкі, Азярніца, Бродніца, Купаўцы, Бараўцы, Цна і Любажэрдзе. Тут да 15 жніўня свінні павінны быць ліквідаваны. На свой выбар гаспадары могуць забіць жывёлін і ўжываць мяса ў ежу, захоўваць яго ў маразільніках ці прадаць.

У мясцовым бюджэце прадугледжаны кампенсацыйныя выплаты: за кныроў – па цане за кілаграм жывой вагі другой катэгорыі; супаросных свінаматак – па цане за кілаграм жывой вагі першай катэгорыі; парасят вагой да 30 кілаграмаў – 600 тысяч рублёў за галаву.

Пазбавіцца пагалоўя павінен і СВК “Гарадоцкі” – апошняя з сельскагаспадарчых арганізацыі, дзе яшчэ ўтрымліваецца свінаферма. Раней былі ліквідаваны 10 падобных у іншых сельгасарганізацыях Лунінеччыны.

Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. а я слыхал, что у кого паросята маленькие, то время дали до 1 декабря, то ли января.

  2. че за фигня с этими свиньями? если чумы в районе нет – зачем убивать? дайте возможность людям додержать то, что есть, но не заводить новых… а то даже как-то жутко – у знакомых свиноматка через месяц должна опороситься, как такую рука подниметься убивать? и куда ее??? и что вообще слышно со сроками – постоянно здвигают их (в одной деревне сказали до 1 сентября, в другой – до 15), до какого убить животных надо? или может уже не надо?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть